Андрэй Апанасавіч Мельнік () — палкоўнік арміі УНР, ваенны і палітычны дзеяч, адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Яўгена Канавальца. Арганізатар фарміраванняў Сечавых Стральцоў у Кіеве, адзін з арганізатараў УВА.
Біяграфія Нарадзіўся 12 снежня 1890 года ў в. Воля Якубова Драгабыцкага павета Аўстра-Венгрыі (цяпер — Львоўская вобласць Украіны).
З 1938 года — кіраўнік штабу АУН ().
У 1940 годзе ў АУН адбыўся раскол на АУН Сцяпана Бандэры і АУН Андрэя Мельніка. Частка Мельніка выступала за больш шчыльнае супрацоўніцтва з немцамі. Напрыклад, дывізія СС «Галічына» — праект «мельнікаўцаў», а не «бандэраўцаў». Паміж «бандэраўцамі» і «мельнікаўцамі» ішла канфрантацыяХатынь: хто спаліў беларускую вёску. Мельнік быў вязнем нямецкіх канцлагераў. З 1945 года — у эміграцыі.
Памёр 1 лістапада 1964 года ў Клерво (Люксембург). Пахаваны ў г. Люксембург.
Крыніцы
Катэгорыя:Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў Катэгорыя:Палітыкі Украіны Катэгорыя:Антысемітызм ва Украіне Катэгорыя:Постаці антысемітызму Катэгорыя:Вязні канцлагера Заксенгаўзен