Універсітэт Святых Кірыла і Мяфодзія ў Трнаве — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Трнаве.
Агульная характарыстыка Заснаваны 27 чэрвеня 1997 года. Названы ў гонар святых Кірыла і Мяфодзія. На 2021 год установа выпусціла больш за 25 000 выпускнікоў на ўсіх 3-х узроўнях вышэйшай адукацыі (бакалаўр, магістр і доктар філасофіі). Стнам на 2021 год у гэтай навучальнай установе працуюць 50 прафесараў, 63 дацэнты і больш за 200 выкладчыкаў.
Структура Факультэт мастацтваў Факультэт сродкаў масавай камунікацыі Факультэт прыродазнаўчых навук Факультэт сацыяльных навук Факультэт медыцынскіх навук Інстытут менеджменту
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Славакіі Катэгорыя:Трнава