Ліза Нільсан (швед. Lisa Karolina Nilsson, нар. года) — шведская спявачка. Вядомая сваім хітом 1992 года «Квіток на нябёсы» («Himlen runt hörnet»), які для яе напісалі Муара Скока і Ёхан Экелунд. Пасля поспеху спявачка выпусціла чатыры альбомы, цалкам на шведскай мове. Аднак да свайго хіта Ліза выпусціла два альбомы на англійскай — Lean On Love (1989) і Indestructible (1991), прадзюсарам якіх быў Уільям (Білі) Бат. Яна таксама ўдзельнічала ў Melodifestivalen 1989.
У пачатку кар’еры Нільсан была поп-спявачкай, аднак паступова адыходзіла ад поп-стылю ў бок баладных песень і танцавальных кампазіцый, а ў сваіх пазнейшых працах яна перайшла да джаза.
У 2002 годзе з’явілася на шведскім тэлебачанні ў якасці актрысы, а таксама знялася ў фільме Каліна Нютле «Paradiset».
Дыскаграфія +АльбомыГодАльбомSWEМесца, занятае ў шведскім хіт-парадзе1992Himlen runt hörnet11995Till Morelia12000Viva32001Små rum72006Hotel Vermont 60912013Sånger om oss3
Спасылкі
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі