Сага Бекер (; нар. 1988, Эрынгсбада, Швецыя) — шведская актрыса і сацыяльная актывістка, уладальніца прэміі «Залаты жук» за лепшую жаночую ролю ў 2014 годзеSaga Becker — Guldbaggen 2018 (швед.), Guldbaggen 2018. .
Біяграфія Бекер вырасла ў Эрынгсбадзе, ШвецыяSaga Becker — Sommar & Vinter i P1 (швед.). Sveriges Radio.. Сага з’яўляецца старэйшым дзіцем сваіх бацькоў — у яе таксама два малодшых брата. У дзяцінстве яна ведала, што непадобная на іншых, і спрабавала стварыць свет мары, дзе яна бачыла сябе дзяўчынай, закаханай у мужчыну. У школе над ёй здзекаваліся, яна нярэдка атрымлівала пагрозы аб расправе, у выніку чаго стала піць алкаголь і галадаць. Пасля барацьбы з дэпрэсіяй і аперацыі па змене полу яна цяпер адкрыта выказвае сваё меркаванне на актуальныя тэмы і працуе над стварэннем лепшага асяроддзя для трансгендарнай супольнасці.
Жыве ў Стакгольме.
Кар’ера Сага дэбютавала ў мастацкім фільме рэжысёра Эстэра Марціна Бергсмарка «Нешта павінна зламацца» (, за гэтую працу яна была намінаваная на прэмію «Узыходзячая зорка» () на міжнародным кінафестывалі ў Стакгольме і атрымала прэмію «Залаты жук» за лепшую жаночую ролю ў 2014 годзе.
Фільм заснаваны на рамане Элі Левена (), які распавядае пра каханне паміж двума маладымі людзьмі, адзін з якіх — андрагін Себасцьян, эксцэнтрычны персанаж, летуценнік, а другі, Андрэас, усяляк не хоча прызнаваць сваю гомасексуальную арыентацыю, але ўсё ж не можа выстаяць перад абаяннем СебасцьянаNånting måste gå sönder (швед.) // Wikipedia. — 2016-12-31..
Сага Бекер выклікала сенсацыю на ўручэнні нацыянальнай кінаўзнагароды Швецыі «Залаты жук», таму што яна стала першай у гісторыі прэміі трансгендарнай жанчынай, якая была намінаваная і атрымала галоўны прыз у катэгорыі «Лепшая жаночая роля».
У 2016 годзе Бекер прыняла ўдзел у шведскім тэлевізійным праекце «Дзяўчыны, якія мы ёсць» (), у ім пяць трансгендарных чалавек распавядаюць пра сваё жыццёSveriges Television AB, Stockholm, Sweden. Tjejer som oss (швед.). svt.se..
Удзел у сацыяльных праектах
Будучы паспяховай і запатрабаванай актрысай, Сага Бекер таксама актыўна цікавіцца важнымі сацыяльнымі праграмамі. Яна рэгулярна прымае ўдзел у кампаніях, дзе заклікае шведскую кінаіндустрыю больш задзейнічаць у здымках трансгендарных акцёраў і актрыс.
Акрамя гэтага, Сага Бекер з’яўляецца афіцыйным паслом Suicide ZeroSaga Becker (швед.), SuicideZero.se. Archieved., шведскай некамерцыйнай арганізацыі, заснаванай у красавіку 2013 года, галоўнай мэтай якой з’яўляецца прадухіленне самагубстваў.
Катэгорыя:Актрысы Швецыі