Эрзурум () — горад у Турцыі, ва Усходняй Анатоліі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эрзурум, буйнейшай правінцыі регіёна.

Назва горада паходзіць ад Arz-e Rûm (літар.: зямля рымлян у Персіі).

Паводле класіфікацыі НАТА Эрзурум вядомы як «The Rock» (скала), паколькі адыгрываў значную ролю падчас халоднай вайны, калі быў самай паўднёва-ўсходняй авіябазай блоку.

У горадзе размяшчаецца Універсітэт Атацюрка — адна з самых вялікіх ВНУ краіны, галоўная крыніца прыбытку горада. Другая важная крыніца — турызм.

Катэгорыя:Гарады Турцыі