Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. , г. Кастрама, Расія) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1990).
Біяграфія Скончыў біялагічны факультэт БДУ (1973).
У 1973—1989 гадах старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1995 гадах загадчык кафедры генетыкі і біятэхналогіі біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, у 2000—2003 гадах намеснік начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН БеларусіДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч.
У лістападзе 2022 года Алег Давыдзенка і яго жонка Наталля Акцябрская былі затрыманыя за удзел ў пратэстах 2020 года. У снежні таго ж года іх асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі кожнага; Алега Давыдзенку таксама звольнілі з Інстытута генетыкі і цыталогіі.
У снежні 2022 года Праваабарончы цэнтр «Вясна» ды іншыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Давыдзенку і Акцябрскую палітычнымі зняволенымі.
Навуковая дзейнасць Даследаваў ўзаемадзеянне ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм, ролю геномаў арганэл цытаплазмы ў эвалюцыйных і селекцыйных працэсах. Даказаў магчымасць індукцыі цытаплазматычных мутацый у сельскагаспадарчых раслін (кукуруза, пшаніца, соя, сланечнік); наяўнасць унутрывідавай цытаплазматычнай зменлівасці, якая кантралюе прадуктыўнасць і прыстасаванасць раслін; выявіў эфекты цытаплазматычных генаў на змяненне расшчаплення і частату рэкамбінацыі ядзерных генаў; сфармуляваў тэарэтычныя палажэнні аб механізмах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм расліннай клеткі і іх выкарыстання ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін; распрацаваў метады і прынцыпы адаптацыйнай селекцыі соі для ўмоў паўночных шырот.
Правёў буйнамаштабныя даследаванні генома карэннага насельніцтва Беларусі, што дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю аб паходжанні і старажытнай гісторыі беларускага народа. Ягоная выснова — беларусы генетычна не славянамоўныя балты, а славяне, у генетычных адносінах — беларусы гэта адна з самых маналітных папуляцыяў у Еўропе.
Аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка, 19 сартоў раслін.
Бібліяграфія Нехромосомные мутации. Мн., 1984. Нехромосомная наследственность. Мн. 2001. Миры геномов органелл. Мн., 2003 (совм. с Н. Г. Даниленко). Соя для умеренного климата. Мн., 2004 (в соавт.).
Узнагароды Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003) за манаграфію «Миры геномов органелл». Прэмія НАН Беларусі і СА РАН (2007) імя акад. і інш.
Літаратура
Спасылкі Алег Георгіевіч Давыдзенка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна»