Ніна Аляксандраўна Руса́к ( — ) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1991), прафесар (1992).

Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Яршэвічы (Валожынскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыла Беларускі інстытут народнай гаспадаркі і засталася працаваць у ім на кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту ў прамысловасці. Займала пасады старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара.

Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па эканамічным і фінансавым аналізе дзейнасці суб’ектаў гаспадарання. Распрацавала тэарэтычныя асновы па ўдасканаленню прагнознага, шматварыянтнага і аператыўнага аналізу дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Упершыню абгрунтавала методыку аналізу выдаткаў сыравіны ў кандытарскай і цукровай прамысловасці. Распрацавала методыкі ў галіне прагназавання прыбытку і фінансавага стану прадпрыемства, а таксама рэкамендацыі па развіцці аператыўнага аналізу з выкарыстаннем ПЭВМ.

Таксама займалася навукова-метадычнай працай. Пад кіраўніцтвам Н. А. Русак падрыхтаваны 12 кандыдацкіх дысертацыйРусак Нина Александровна // ЭКОНОМИКА.BY . Аўтар больш за 100 навуковых прац.

Сярод апублікаваных прац: Экономический анализ деятельности производственных объединений кондитерской промышленности: моногр. — Мн., 1983; Экономический анализ в условиях самофинансирования предиприятий. — Мн., 1989; Основы финансового анализа. — Мн., 1995 (разам з В. А. Русаком); Экономический анализ деятельности перерабатывающих предприятий АПК. — Мн., 1995; Теория анализа хозяйственной деятельности. — Мн., 2001 у сааўтарстве).

Літаратура

Спасылкі Русак Нина Александровна // ЭКОНОМИКА.BY Рагойша В. П. Славутыя асобы // Валожынская раённая газета «Працоўная слава» Лемеш В. Н. Белорусскому государственному университету 80 лет // Бухгалтерский учёт и анализ, № 6/2013

Катэгорыя:Эканамісты СССР Катэгорыя:Эканамісты Беларусі