Член-карэспандэнт НАН Беларусі — член малодшай ступені Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Апісанне Членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выбіраюцца вядомыя вучоныя — грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі і ўзбагацілі яе працамі буйнога навуковага значэння. Членам-карэспандэнтам НАН Беларусі, у тым ліку пенсіянерам, якія маюць гэта званне, прызначаюцца штомесячныя даплаты за акадэмічнае вучонае званне, памер якіх устанаўліваецца заканадаўствам.

Члены-карэспандэнты з’яўляюцца членамі аднаго з аддзяленняў НАН Беларусі ў адпаведнасці са спецыяльнасцю, па якой яны выбраны, і могуць пераходзіць з аднаго аддзялення Акадэміі навук у іншае на аснове асабістай заявы і рашэння Прэзідыума НАН Беларусі. Кожны член-карэспандэнт карыстаецца правам рашаючага голасу на Агульным сходзе НАН Беларусі і на агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, членам якога ён з’яўляецца.

Выбары 23 красавіка 2004 года адбыліся выбары членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. Было абвешчана 40 вакансій,НАЦИОНАЛЬНАЯ АКАДЕМИЯ НАУК БЕЛАРУСИ — Пресс-релиз — Выборы членов-корреспондентов Национальной академии наук Беларуси состоятся 23 апреля 2004 г. быў абраны 31 новы член-карэспандэнт НАН Беларусі.Справаздача аб дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2004 годзе. — Мінск, 2005. — С. 251

5 чэрвеня 2009 года адбыліся выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, было абрана 24 новыя члены-карэспандэнты.СООБЩЕНИЕ НАЦИОНАЛЬНОЙ АКАДЕМИИ НАУК БЕЛАРУСИ — 5 июня 2009 г. состоялись выборы действительных членов (академиков) и членов-корреспондентов Национальной академии наук Беларуси.

13—14 лістапада 2014 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі. На 39 вакансій членаў-карэспандэнтаў было вылучана 118 кандыдатур. У выніку было абрана 28 новых членаў-карэспандэнтаў НАН БеларусіВеды. — 2014. — 17 лістапада. — С.2. Выбары на спецыяльнасцях «Матэматычнае мадэліраванне», «Апрацоўка металаў ціскам», «Электроннае прыборабудаванне», «Геаэкалогія», «Трансплантацыя органаў», «Педагогіка», «Псіхалогія», «Сацыялогія», «Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай», «Заатэхнія», «Энергетыка АПК» не адбыліся. Такім чынам, па стане на 1 студзеня 2015 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 122 члены-карэспандэнты.

16 лістапада 2017 года адбыліся чарговыя выбары акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. На 31 вакансію членаў-карэспандэнтаў прэтэндавалі 104 кандыдаты. Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта найбольш прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Машынабудаванне» (дзесяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання абрана 22 члены-карэспандэнтыВ НАН Беларуси состоялись выборы новых действительных членов (академиков) и членов-корреспондентов.

У 2021 годзе выбары адбыліся падчас сесіі Агульнага сходу НАН Беларусі 17 снежня 2021 года. На 27 вакансій членаў-карэспандэнтаў было 57 кандыдатаў. Сярод кандыдатаў на званне члена-карэспандэнта больш за ўсё прэтэндэнтаў было па спецыяльнасці «Матэрыялазнаўства» (дзевяць чалавек на месца). У выніку тайнага галасавання выбраны 16 членаў-карэспандэнтаў.

У 2024 годзе было абвешчана 29 вакансій членаў-карэспандэнтаў.Навука. — 2024. — 11 чэрвеня. — С.2

Правы Члены-карэспандэнты НАН Беларусі маюць права: называцца членамі-карэспандэнтамі без указання прыналежнасці да Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; на прадастаўленне ім акадэміяй навук умоў у адной з яе арганізацый, неабходных для правядзення асабіста ажыццяўляемых або арганізуемых імі навуковых прац, адобраных аддзяленнем Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць; уносіць на разгляд старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, навуковыя і навукова-арганізацыйныя пытанні, а таксама праз Прэзідыум Акадэміі навук або бюро аддзялення Акадэміі навук накіроўваць такія пытанні на абмеркаванне Агульнага сходу НАН Беларусі або агульнага сходу аддзялення Акадэміі навук і атрымліваць адказы на іх; прымаць удзел з правам дарадчага голасу ў пасяджэннях Прэзідыума і Бюро Прэзідыума НАН Беларусі, бюро аддзялення Акадэміі навук і ў агульным сходзе аддзялення Акадэміі навук, у склад якога яны не ўваходзяць; удзельнічаць у пасяджэннях органаў кіравання Акадэміі навук пры абмеркаванні ўнесеных імі на разгляд пытанняў або абмеркаванні іх дзейнасці; удзельнічаць у агульнаакадэмічных навуковых і навукова-арганізацыйных мерапрыемствах; атрымліваць асобнік штогадовай справаздачы і іншую інфармацыю аб дзейнасці НАН Беларусі, яе аддзяленняў, філіялаў, навуковых арганізацый і іншых юрыдычных асоб, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Акадэміі навук, знаёміцца з адпаведнымі афіцыйнымі дакументамі ў парадку, устаноўленым Прэзідыумам Акадэміі навук; на падставе асабістай заявы добраахвотна складаць з сябе паўнамоцтвы члена Акадэміі навук і выходзіць з яе складу.

Абавязкі Члены-карэспандэнты НАН Беларусі абавязаныя: выконваць Статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; узбагачаць навуку новымі дасягненнямі шляхам асабіста ажыццяўляемых навуковых даследаванняў, арганізацыі калектыўнай распрацоўкі навуковых праблем і навуковага кіраўніцтва гэтай распрацоўкай; актыўна ўдзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці, стварэнні, абароне і уцягвання ў грамадзянскі абарот аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці, у выкананні задач, якія ўскладзены на Акадэмію навук, і рэалізацыі асноўных напрамкаў яе дзейнасці; актыўна садзейнічаць рэалізацыі і прапагандзе дасягненняў навукі, забяспечваць падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў, развіваць міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва; выконваць даручэнні старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, Прэзідыума і Бюро Прэзідыума Акадэміі навук і бюро аддзяленняў Акадэміі навук, у склад якіх яны ўваходзяць; удзельнічаць у рабоце Агульнага сходу НАН Беларусі і агульных сходаў адпаведных аддзяленняў Акадэміі навук і ў іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца па рашэнні органаў кіравання Акадэміі навук; штогод прадстаўляць у аддзяленне Акадэміі навук, у склад якога яны ўваходзяць, пісьмовую справаздачу аб сваёй навуковай і навукова-арганізацыйнай дзейнасці, садзейнічаць выпуску навуковых выданняў Акадэміі навук.

Гл. таксама Член-карэспандэнт Члены-карэспандэнты НАН Беларусі за ўсю гісторыю існавання

Крыніцы

Спасылкі Члены-карэспандэнты НАН Беларусі

Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ