Сімфанічны аркестр Беларускага першага дзяржаўнага тэатра — сімфанічны аркестр, які існаваў у 1920—1928 гадах у Мінску пры БДТ-1.
Аркестр узначальвалі дырыжоры В. Хаэнт, А. Ягораў, В. Субашэеў, М. Купер. У складзе аркестра каля 24 музыкантаў: І. Фідлон (канцэртмайстар), С. Жыў (пам. канцэртмайстра), М. Саламонаў, Л. Маркевіч (усе скрыпка), З. Гінзбург і А. Бародкін (2-я скрыпка), М. Гітліц і М. Голанд (альт), С. Фішкоў (віяланчэль), Я. Цымбал (кантрабас), Я. Саламонаў (флейта), Г. Эльтэрман і М. Бусловіч (кларнет), Б. Паграбняк (габой), Б. Яўзераў (фагот), Я. Сцягенны і А. Буры (валторна), М. Фідлон (труба), Я. Штэйман (трамбон), У. Докун (ударныя), Я. Жыў і А. Ягораў (фартэпіяна), Я. Жыдовіч (цымбалы) і інш.
Аркестр удзельнічаў у пастаноўках тэатра, у т. л. балетных «Фея лялек» І. Баера, «Зачараваны лес» Р. Дрыга (абедзве 1922), «Капелія» Л. Дэліба (1923) і оперных «Русалка» А. Даргамыжскага (1927) і інш. Штотыднёва ладзіў адкрытыя канцэрты сімфанічнай музыкі. У канцэртным рэпертуары творы рускай і заходне-еўрапейскай класікі, у т. л. амаль усе сімфоніі Л. Бетховена. На базе аркестра створаны сімфанічны аркестр Белрадыёцэнтра.
Літаратура
Некрашэвіч А. Беларускі першы дзяржаўны тэатр, 1920—1930. Мн., 1930; Алексютович Л. К. Балетмейстер Константин Алексютович. Мн., 1984.
Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы Катэгорыя:Сімфанічныя аркестры Беларусі Катэгорыя:Культура Мінска Катэгорыя:1920 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1928 годзе