Павукі-ваўкі, ліказіды (Lycosidae) — сямейства павукоў.
Апісанне
Памеры (5—7 мм) і форма цела ў самцоў і самак амаль аднолькавыя. Афарбоўка цёмная, пад колер глебы. Пярэдняя частка цела павука авальная, крыху звужаная на ўзроўні 2-й пары ног. Галава прыўзнята над грудзьмі. 8 вачэй (т. зв. «дзённых») размешчаны ў 3 рады. Ногі доўгія, дужыя, з шматлікімі валаскамі, шчацінкамі ці шыпамі. Брушка звычайна пляскатае, акруглае або яйцападобнае.
Пашырэнне У сусветнай фаўне звыш 2 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 30 відаў з родаў , , , , і інш. Жывуць па глебе, дрэвах, кустах, каля берагоў вадаёмаў, могуць бегаць па паверхні вады.
Асаблівасці біялогіі Лоўчых сетак не будуюць, многія не робяць і гнёздаў. Вандроўныя павукі палююць днём, здабычу даганяюць скачкамі. Павукі-норнікі жывуць у норках, здабычу ловяць ноччу.
Большасць вандроўных павукоў мае аднагадовы цыкл развіцця. Павукі-норнікі размнажаюцца ўвосень, цыкл развіцця 2-гадовы. Зімуюць аплодненыя самкі або маладыя павукі.
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы павукападобных