Партрэт Якуба Генрыка Флемінга, дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Рэчы Паспалітай і Саксоніі, які атрыбутуецца мастаку Луі дэ Сільвестру. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 37, 11; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Дырэкцыі выставак і панарам у Маскве (1960), у Дзяржаўным мастацкім музеі БССР (з 1963).

Рэстаўрыраваны ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР М. М. Куйчыкам у 1965—1966 гадах у Мінску.

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Апісанне

На партрэце Якуб Генрык паказаны ў парадным паўдаспеху з чорнага бліскучага металу з пазалочанымі берагамі і цёмна-зялёнымі шаўковымі кантаміБялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Аб тым, што паўдаспех парадны, сведчаць выкладзенае пад шыяй белае карункавае жабо і карункавыя манжэты сарочкі. На плечы накінуты ружовы плашч, прышпілены да даспеха на левым плячы. Правая рука абапіраецца на дзяржанне мяча, які ляжыць на стале каля шлема-шышака.

Выстаўкі Выстаўка твораў заходнееўрапейскага мастацтва XVII—XX стст. Мінск, 1965 Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982 Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983 Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985 Партрэты ў Вялікім княстве Літоўскім. Вільнюс. 1987 Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991 Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991 Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993

Літаратура Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Флемінгі