Фетлворк Гебрэгзіабхер (нар. 1960 альбо 1961) — эфіопа-тыграйскі палітык, член Народнага фронта вызвалення Тыграя, былы міністр гандлю і прамысловасці Эфіопіі (з кастрычніка 2018 года па студзень 2020 года).

Біяграфія Фетлворк нарадзілася ў 1960 альбо 1961 годзе. У 1979 годзе ўступіла ў Народны фронт вызвалення Тыграя. У пачатку 2000-х гадоў атрымала ступень магістра ў Лонданскай школе эканомікі.

У 2006 і 2010 гадах абіралася ў Цэнтральны Камітэт партыі. У 2015 годзе Фетлворк стала членам Выканаўчага камітэта НФВТ і на працягу 2015—2017 гадоў прызначалася на іншыя кіруючыя пасады. У лістападзе 2017 года была абрана намеснікам старшыні НФВТ. Яна стала першай жанчынай, якая заняла гэтую пасаду і пераабралася ў кастрычніку 2018 года.

У кастрычніку 2018 года падчас перастановак у кабінеце прэм’ер-міністра Эфіопіі Абія Ахмеда стала міністрам гандлю і прамысловасці. У студзені 2020 года была заменена на Мелаку Алебель. Фетлворк заявіла, што не атрымлівала ніякіх негатыўных ацэнак эфектыўнасці ні ад Абія, ні ад Кабінета міністраў. Яна інтэрпрэтавала сваю замену як матываваную адмову НФВТ далучыцца да Партыі росквіту.

З пачаткам Тыграйскага канфлікту засталася ў шэрагах НФВТ і падтрымала Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.

Зноскі

Катэгорыя:Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя Катэгорыя:Палітыкі Эфіопіі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі Катэгорыя:Міністры гандлю Катэгорыя:Міністры прамысловасці