Рынга () — спартыўная гульня з адным ці двума кольцамі, у якой два гульцы ці дзве каманды спаборнічаюць на спецыяльнай пляцоўцы, падзеленай сеткай. Мэта гульні — накіраваць адно ці два кальцы над сеткай, каб яно ці яны дакрануліся пляцоўкі суперніка, і прадухіліць такую ж спробу з яго боку. Розыгрыш кальца (кольцаў) адбываецца да іх падзення ці да каманды суддзі «стоп». Падчас розыгрышу гулец можа атрымаць 1 ці 0 пунктаў, а каманда ад 0 да 2 пунктаў.

Гісторыя Гульня рынга зарадзілася ў 1959 годзе. Упершыню ў яе пачалі гуляць у Рэспубліцы Польшча, а заснавальнікам і стваральнікам стаў Уладзімір Стрыжэўскі. У той час ён быў капітанам зборнай каманды Польшчы па фехтаванні. Стрыжэўскі не змог паехаць разам з камандай у спартыўны лагер, каб падрыхтавацца да выступлення на чэмпіянаце свету ў Турыне. Ён быў вымушаны асобна ад каманды рыхтавацца да выступлення.

У працэсе падрыхтоўкі з’явілася новая спартыўная гульня рынга, якая і дапамагла яму заваяваць срэбраны медаль у камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце свету па фехтаванню на шпагах.

Інвентар Інвентаром для спартыўнай гульні рынга з’яўляецца гумавае круглае кальцо вагой 160—165 г, дыяметрам 17 см з дэкампрэсійнай адтулінай і рыфлёнай ніжняй і верхняй яго часткай. Уласцівасці кальца даюць магчымасць звесці траўматызм пальцаў да мінімуму.

Пляцоўка Для гульні ў рынга можа выкарыстоўвацца валейбольная пляцоўка (9х18 метраў) і сетка (243 см). У асабістым першынстве пляцоўка на метр вузей (8х18 метраў). Варта адзначыць, што спаборніцтвы па гэтым відзе спорту праводзяцца сярод людзей рознага ўзросту, таму памеры пляцоўкі могуць вар’іравацца.

Спасылкі International Ringo Federation Беларуская Федэрацыя Рынга Polskie Towarzystwo Ringo Český klub ringa

Відэа правила игры game rules match Poland — Belarus (Goszczyn, Poland 27.10.2012)

Катэгорыя:Гульнёвыя віды спорту