Тайра Караліна Лундгрэн (; 9 студзеня 1897 — 20 лістапада 1979) — шведская мастачка і скульптар; працавала з керамікай і шклом, а таксама з тэкстылем.
Біяграфія Нарадзілася 9 студзеня 1897 года ў Стакгольме ў сям’і прафесара ветэрынарыі Джона Лундгрэна і яго жонкі Эдыт Оберге.
Пасля сямі гадоў навучання ў сярэдняй школе Djursholms samskola яна паступіла ў Стакгольмскую школу мастацтва і дызайну, дзе навучалася ў 1914—1918 гадах.
У 1918—1922 гадах з’яўлялася студэнткай Каралеўскай акадэміі Мастацтваў таксама ў Стакгольме, а ў 1920—1921 гадах Тайра патрапіла ў Еўропу, дзе навучалася скульптуры ў Антона Ханака ў Вене і жывапісу ў Андрэ Лота ў Парыжы. У сталіцы Францыі яна таксама наведвала акадэмію «Гранд-Шам’ер».
Атрымаўшы мастацкую адукацыю, Тайра Лундгрэн жыла і працавала ў Францыі і Італіі да 1940 года, пасля чаго, у сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны, вярнулася ў Швецыю. Яна супрацоўнічала з многімі еўрапейскімі керамічнымі кампаніямі і шклянымі заводамі. У Швецыі працавала ў керамічнай майстэрні S:T Eriks Lervarufabrikerі і на фарфоравай фабрыцы Lidköpings porslinsfabrik у Лідчэпінгу, дзе разам з Эйнарам Фарсетам распрацавала калекцыю тавараў для дома.
У 1924—1937 гадах яна працавала з фінскай фабрыкай Arabia, з перапынкамі на паездкі ў Рым і Парыж. Вярнуўшыся на радзіму, Тайры прапанавалі працу ў якасці мастака ва ўласнай студыі на фарфоравай фабрыцы Густаўсберг, дзе яна працавала да 1950 года. Лундгрэн таксама выканала шэраг работ для студыі царкоўнага тэкстылю Licium у Стакгольме.
Большасць яе работ выканана з абпаленай керамікі або бронзы. Важнай тэмай скульптурных твораў Лундгрэн сталі жывёлы, перш за ўсё яна праславілася фігуркамі птушак. Акрамя Швецыі яе мастацтва прадстаўлена ў музеях Еўропы і Паўночнай Амерыкі. У апошнія гады жыцця ў яе была студыя ў мястэчку Фідэ муніцыпалітэта Готланд, і яна ахвяравала калекцыю сваіх карцін мастацкаму музею Готланда. У 1950 годзе Тайра Лундгрэн была ўзнагароджана медалём Litteris et Artibus.
Памерла 20 лістапада 1979 года ў Стакгольме.
Галерэя
Спасылкі Howard J. Lockwood: The Paths of Paolo Venini and Tyra Lundgren på webb-platsem www.italian-glass.net Dan Gordan: Tyra Lundgren — en begåvad europé i tidskriften Sköna Hem 6/2006
Катэгорыя:Жанчыны Швецыі Катэгорыя:Скульптары Швецыі