Гміна Язна (, першапач. ) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве, Віленскай зямлі, Віленскім ваяводстве Польскай Рэспублікі (цяпер тэрыторыя Беларусі). Сядзіба размяшчалася ў Язне (243 жыхары ў 1921 годзе)Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933.

У самым пачатку міжваеннага перыяду гміна Язна ўваходзіла ў склад Дзісенскага павета Навагрудскага ваяводстваSkorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923. 13 красавіка 1922 года гміна разам з астатнім Дзісенскім паветам была ўключана ў склад Віленскай зямлі — Art. 8., ператворанай 20 студзеня 1926 года ў Віленскае ваяводства.

11 красавіка 1929 года ў склад гміны Язна перададзены часткі тэрыторый гмін Мікалаёва, Празарокі і скасаванай гміны Чарневічы, у той час як частка тэрыторыі гміны Язна уключана ў склад гміны Лужкі.

У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.

Катэгорыя:Гміны Дзісенскага павета