Бровар — руінаваны будынак па вуліцы Фёдараўскай у в. Канічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі неабарока.
Гісторыя Уладальнік сяла, памешчык Уладзімір Цеханавецкі, у 1850 г. пабудаваў драўляны бровар (у 1900 г. працавалі 14 рабочых), на якім вырабляліся 120 704 вядры віна (даход 6705 руб.), а ў 1895 годзе пачала дзейнічаць парасілавая ўстаноўка.
У ходзе рэвалюцыі 1905—1907 гадоў вяскоўцы зноў разбурылі маёнтак Платона Цеханавецкага, спалілі драўляны бровар, с.83. У 1914 годзе бровар аднавіў працу ў новым цагляным будынку.
Архітэктура Адпапавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухпавярховай цэнтральнай часткай, якая выступае на галоўным і тыльным фасадах рызалітамі. Дахі бакавых крылаў і цэнтральнай часткі ўзаемна перпендыкулярныя, двухсхільныя, з трохвугольнымі франтонамі па тарцах. Франтальныя фасады маюць сіметрычна-восевую кампазіцыю. Вялікія вокны з паўцыркульнымі імпастамі абрамлены ліштвамі з дэкаратыўным замковым каменем. На першым паверсе цэнтральнай часткі прамавугольныя праёмы, на другім — авальныя люнеты. Прасценкі аздоблены пілястрамі з вытанчаным ляпным малюнкам. Будынак увенчаны развітым карнізам і парапетам з фіяламі. Першапачатковая анфіладная планіроўка зменена.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Канічы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Касцюковіцкага раёна Катэгорыя:Славутасці Касцюковіцкага раёна