Іэн Гі́лан (; ) — англійскі спявак і аўтар песень. Найбольш вядомы дзякуючы працы ў рок-гурце «Deep Purple». Вылучаецца сваім магутным і шырокім спеўным голасам, у прыватнасці сваім высокім крыкамCharlton, Katherine (2003). «Rock Music Styles: A History». — С. 241. — McGraw Hill..

Біяграфія Першапачаткова пад уплывам Элвіса Прэслі, Гілан стварыў і кіраваў некалькімі мясцовымі калектывамі ў сярэдзіне 1960-х, але ў рэшце рэшт далучыўся да гурта Episode Six, калі іх спявак сышоў з гурту. Упершыню атрымаў шырокі камерцыйны поспех пасля далучэння да складу Deep Purple у 1969 годзе. У чэрвені 1973 годзе пакінуў каманду і, пасля нядоўгага часу па-за межамі музычнага бізнесу, аднавіў кар’еру вакаліста разам з сольнымі калектывамі Ian Gillan Band і Gillan, пасля чаго на працягу года быў спеваком іншага выбітнага гурта Black Sabbath у 1983 годзе. На наступны год пасля таго Deep Purple зноў аднавіла сваю дзейнасць у арыгінальным складзе Гілан вярнуўся ў калектыў, з якім выпусціў шэраг паспяховых альбомаў, але зноў сышоў з гурту ў 1989 годзе. Ён вярнуўся да Deep Purple у 1993 годзе і з тых часоў застаецца яе спеваком.

Зноскі

Спасылкі

Іэн Гілан на AllMusic

Катэгорыя:Deep Purple Катэгорыя:Рок-музыканты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі