Партрэт Льва Сапегі — карціна невядомага мастака, напісаная меркавана ў 1617 годзе. Гэта адзіны прыжыццёвы партрэт Льва Іванавіча Сапегі (1557—1633), дзяржаўнага і вайсковага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Памер карціны — 102 × 79,5 см.
Захоўваўся ў калекцыі Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Пасля расфарміравання музея ў 1944 годзе партрэт Льва Сапегі апынуўся ў беларускага мастака Пётры Сергіевіча (1900—1984) разам з шэрагам унікальных дакументаў XVI стагоддзя. 19 красавіка 1968 года ад мастака Сергіевіча з Вільні партрэт паступіў у Дзяржаўны музей БССР.
Апісанне
На партрэце справа ўверсе — прыватны герб Льва Сапегі, пяціпольны з лабрамілабры — мудрагелістыя кампазіцыі са стужачак. У сэрцавым полі — родавы герб «Ліс»; у правым верхнім геральдычным полі — «Сапега» (тры лілеі), верагодна, герб Фёдара Іванавіча, дзеда канцлера; у левым верхнім геральдычным полі — «Пагоня», герб , бабкі па лініі бацькі; у правым ніжнім геральдычным полі — «Друцк» (меч лязом уніз у атачэнні чатырох паўмесяцаў), герб Багданы Друцкай-Сакалінскай, маці канцлера; у левым ніжнім геральдычным полі — «Талачынскі» (сагнутая ў локці рука рыцара, працятая стралой), герб бабкі па лініі маці .
Герб на партрэце не адпавядае класічным патрабаванням геральдыкі: ніжнія палі памяняліся месцамі ў адрозненне ад гравюрнай класічнай выявы асабістага герба Л. Сапегі ў выданні Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года.
Над гербам і пад ім надпісы ў 3 і 2 радкі: «LEO SAPIEHA CANCELL // M.D.Lit. MOHIL. BЕRES // CAPITANEVS /// ǼTATIS SVǼ 60 // ANNO DNI/ 16.1.6» («Леў Сапега канцлер // ВКЛіт.[оўскага] Магіл.[ёўскі] Берас[цейскі] стараста /// Веку свайго 60 // Року Панскага 16.1.6»)4 красавіка 1557 года нарадзіўся Леў Сапега. Сёлета яму спаўняецца 464 гады // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі 4 красавіка 1557 года нарадзіўся Леў Сапега. Сёлета яму спаўняецца 464 гады // Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Карціны 1617 года Катэгорыя:Леў Сапега Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь