Барыс Уладзіміравіч Івонцьеў (, г. Менск — ) — беларускі скульптар.

Біяграфія Скончыў у 1956 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1966 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў А. Бембеля, А. Глебава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1957 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1962 года.

Творчасць

Працаваў у станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя творы: кампазіцыі «Камісар Брэсцкай крэпасці», «Я. Фамін перад расстрэлам», «Да новага жыцця», «Партызан», «Проба металу», «Недазволены прыём»; партрэты А. Гараўца, Р. Зорге, М. Кедышкі, П. Купрыянава, С. Прытыцкага, К. Арлоўскага; помнікі А. Брагіну ў г.п. Любань, загінуўшым воінам і партызанам у в. Хойнікі Мінскай вобласці, У. Леніну ў г. Лепелі (усе ў сааўтарстве).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары-манументалісты