Фёдар Аляксеевіч Раманюк (нар. , в. Доўгі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (2001). Выдатнік энергетыкі Рэспублікі Беларусь (1995). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017).

Біяграфія У 1971 годзе скончыў Маладзечанскі палітэхнікумhttps://www.mgpk.by/index.php/about/znamenitye-vypuskniki .

З адзнакай скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1978).

З 1978 года ў Беларускім політэхнічным інстытуце, з 1984 года дацэнт, з 1997 года намеснік прарэктара па навуковай рабоце, з 2001 года прарэктар па навуковай рабоце, з 2002 года прарэктар па навуковай і вытворчай дзейнасці, з 2010 года прарэктар па навуковай і інавацыйнай працы, з 2016 года прафесар.

З 2016 года галоўны рэдактар міжнароднага навукова-тэхнічнага часопіса «Весці вышэйшых вучэбных устаноў і энергетычных аб’яднанняў СНД. Энергетыка»РАМАНЮК Фёдар Аляксеевіч.

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2011).

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны развіццю асноў пабудовы мікрапрацэсарных сістэм абароны і аўтаматыкі электраўстановак, а таксама іх матэматычнаму мадэляванню для даследавання паводзін метадам вылічальнага эксперыменту. Стварыў новыя высокаэфектыўныя спосабы вызначэння інфармацыйных параметраў ўваходных сігналаў у мікрапрацэсарных абаронах і сістэмах аўтаматыкі, распрацаваў такія прылады для практычнай рэалізацыі, што паслужыла асновай арганізацыі іх вытворчасці ў Рэспубліцы.

Аўтар больш за 210 навуковых і метадычных прац, у тым ліку 5 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў, больш за 25 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія Информационное обес печение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Минск, 1998 (в соавт.). Теория и практика инженерного эксперимента. Минск, 2007 (в соавт.). Математическое моделирование коммутационных режимов в электроустановках с трансформаторами. Минск, 2013 (в соавт.). Кто есть кто: Д-ра наук, проф., заслуж. деятели науки К87 и лауреаты премий Бел. гос. политехи, акад.: Справочник. / Редакционная коллегия: М. И. Демчук (председатель), Б. М. Хрустелёв, И. П. Филонов, М. И. Стрелюк, Ф. А. Романюк, Ю. В. Кравцов — Мн.: Ураджай, 2000. — 164 с. — ISBN 985-04-0294-6.

Літаратура

Раманюк Фёдар Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 443. Романюк Федор Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 496. Романюк Федор Алексеевич // Кто есть кто : доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. — Минск, 2000. — C. 159—160.

Спасылкі Фёдар Аляксеевіч Раманюк у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Энергетыкі Беларусі