«Белая вада» — сёмы студыйны альбом рок-гурта «Крама», выдадзены ў 2014 годзе.
Спіс кампазіцый
Крытыка Паводле меркавання музычнага журналіста Сяргея Будкіна «новы альбом „Крамы“ паводле ўсіх прыкметаў варты таго, каб лічыцца адной зь вяршыняў беларускай рок-музыкі». Музычны крытык Ягор Цывілька адзначыў, што «гітарныя партыі, вакал, аранжыроўкі ― усё зроблена вельмі акуратна, дакладна і трапна». Музычны журналіст Дзмітрый Безкаравайны лічыць, што «дыск роўны, няхай і класічны для гэтага калектыву ― бадзёры блюз-рок і сярэднетэмпавыя балады, настоеныя на беларускіх краявідах і простых, але ёмістых вобразах». Музычны крытык Аляксандр Чарнуха мяркуе, што на альбоме «мы фактычна страцілі „Краму“ лірычна-меланхалічную, эмацыйную, тую, дзе прафесіяналізм музыкаў памножаны на нейкую вельмі сумленную мужчынскую сентыментальнасць, здаровы гумар і практычна юнацкі запал».
Удзельнікі запісу Ігар Варашкевіч — лідар-вакал, акустычная гітара, гітара Сяржук Трухановіч — гітара, акустычная гітара Аляксандр Ванькевіч — бас-гітара, бэк-вакал Андрэй Лявончык — клавішныя, бэк-вакал Андрэй Цераховіч — барабаны
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы 2014 года Катэгорыя:Альбомы «Крамы»