Людміла Хрысцесева (Ludmila Christeseva, L. Christeseva; нар. 1978, Магілёў, Беларусь) — шведская мастачка беларускага паходжання.

Атрымала ступень магістра мастацтваў на факультэце мастацкага дызайну і тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Дызайн касцюма і тканін» у 2001 годзе. Пераехала ў Швецыю і далучылася да творчай каманды шведскага мадэльера Ларса Валіна. Пазней Хрысцесева атрымала яшчэ два дыпломы — Стакгольмскага ўніверсітэта і Універсітэцкага каледжа мастацтваў, рамёстваў і дызайну ў Констфаку. Мастацкія даследаванні Хрысцесевай сканцэнтраваны на гендэрнай ідэнтычнасці і пытаннях, звязаных з рэпрэзентацыяй розных культур. Актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх праектах і выставах Швецыі і за мяжой. Кіруе выставачнай прасторай Artten у цэнтры Стакгольма, прысвечанай пашырэнню правоў і магчымасцей жанчын і росту свядомасці ў супольнасці мастацтва і моды.

Інстытуцыянальныя выставы Хрысцесевай: «War´s Unwomanly Face», экспанавалася ў Музеі арміі ў Стакгольме (2016) і ў рэзідэнцыі пасла ЗША ў Швецыі ў Стакгольме (2016); «Sustainidentity» у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі (2016); «The Toiles» у Стакгольмскім інстытуце касцюма і моды (2017) і ў Паўночным музеі ў Стакгольме (2017—2018). Серыя скульптур была ўнікальнай сцэнаграфіяй для выступлення Маргарэт Джэнкінс Dance Company (ЗША) у Стакгольме ў 2016 годзе.

Хрысцесева — арт-дырэктар і выканаўчы прадзюсар міжнароднай выставы «Інгмар Бергман і яго спадчына ў модзе і мастацтве», якая ў 2018 годзе прайшла ў больш за 60 краінах свету. 14 ліпеня 2018 годзе Хрысцесева запрошана паказаць сваю інсталяцыю з «The Toiles» у кантэксце суровай і ўнікальнай прыроды Форэ ў межах сусветнага святкавання 100-годдзя Інгмара Бергмана ў Бергманцэнтры.

З 2018 года Хрысцесева запрошаная мастачка міжнароднага жаночага мастацкага руху Artdom Араяван Агіды.

У 2019 годзе, у гонар 100-годдзя атрымання жанчынамі ў Швецыі выбарчага права, Хрысцесева арганізавала паказ мод для беларускага экалагічнага брэнда Historia Naturalis на вуліцах Стакгольма, які аб’яднаў некаторую колькасць жыхароў Стакгольма для ўдзелу і падтрымкі жанчын, якія ідуць да сваёй творчай мары — сутыкаюцца як з праблемамі, так і з поспехам. У праекце бралі ўдзел Крысціна Юханесан, амбасадар Швецыі ў Беларусі, і Марыя Рашыдзі, заснавальніца арганізацыі «Правы жанчын / Kvinnors Rätt».

У творчасці Хрысцесева развівае некалькі мастацкіх плыняў — Sustainidenity, Pinkism і The Sky OverThe sky over Stockholm, Minsk, New York, Madrid, London, Cairo, Jerusalem, Berlin, Istanbul, Paris, Moscow / L. Christeseva., 1978—2013 ; Solna : L. Christeseva.

З пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе Хрысцесева ініцыявала сусветны тэкстыльны рух за мір і свабоду «Рамёствы, якія аб’ядноўваюць, лечаць і доўжацца». Прэзентацыі адбыліся па ўсім свеце — у Турцыі пры падтрымцы Шведскага інстытута; у Злучаных Штатах у межах праграмы ESKFF artists in residence у Mana Contemporary, на Таймс-сквер па запрашэнні няўрадавай арганізацыі Razom for Ukraine, у Шведскім каралеўскім зброевым музеі ў Каралеўскім палацы, і на Oslo Freedom Forum, арганізаваным Human Rights Foundation (HRF) з Гары Каспаравым як старшынёй. Актывісцкая праца Крысцесевай заўважана СМІ і ў міжнародных мастацкіх даследаваннях, у тым ліку фінансава-дакументальны праект WMM «The other side of the Sea» рэжысёра Хсуань Пан Ю (Тайвань/ЗША) і «In an act of weaving» з Нефелі Айканому (Грэцыя/Швецыя).

У 2023 годзе Хрысцесева заснавала Artten Foundation для пашырэння правоў і магчымасцей жанчын і дзяцей ва ўсім свеце праз культуру і адукацыю.

Яе ініцыятыва «Жоўты&Блакітны: уся Швецыя тчэ» () з мэтай аб’яднання людзей у творчым шляху да светлай будучыні і спрыяння інтэграцыі ўкраінскіх сем’яў праз мастацтва і рамёствы. Праект распрацаваны на нацыянальным узроўні і прадугледжвае сумесны, шведскіх грамадзян і ўкраінскіх бежанцаў, тэкстыльны мастацкі твор, якое сімвалізуе шведскі сцяг. Твор прысвечаны 100-годдзю мэрыі Стакгольма, якое адзначаюць у 2023 годзе, яго выраб і прэзентацыі адбываліся ў розных гарадах Швецыі, уключаючы Стакгольм, Вісбю і Гётэборг, а таксама на важных палітычных мерапрыемствах, уключаючы Ярвенскі тыдзень () і Альмедаленскі тыдзень.

Людміла Хрысцесева атрымала ўзнагароду «Уплыў года» па версіі IHM Impact Awards і намінавана на прэмію імя Нэльсана Мандэлы ў 2023 і 2024 гадах ад мэрыі Стакгольма.

Крыніцы

Катэгорыя:Праваабаронцы Беларусі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Імігравалі ў Швецыю з Беларусі Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Мастакі Беларусі