Вулічны гандаль — форма неперыядычнага рознічнага гандлю, якая прадугледжвае продаж пэўных тавараў на адкрытых месцах, уздоўж дарог, на плошчах або ў пешаходных зонах. Да вулічнага гандлю можна дадаць разносчыкаў з таварамі, якія працуюць у парках, на стадыёнах, канцэртных пляцоўках, вулічных святах і фестывалях, спартыўных мерапрыемствах і таму падобнае.

Гісторыя Гістарычна вулічны гандаль меў вялікае значэнне. Ва ўмовах, калі рынкі былі рэдкімі, а кірмашы праводзіліся нерэгулярна, спрыялі размеркаванню тавараў сярод насельніцтва і задавальненню попыту на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання.

Вулічныя гандляры былі вядомыя ў сярэднявечны перыяд. Аднак колькасць вулічных гандляроў, якія працуюць у гарадах, прыкметна павялічылася з XVII стагоддзя. Напрыклад, у Лондане яны пачалі запаўняць вуліцы на працягу дзесяцігоддзяў пасля Вялікага пажару, калі буйная праграма перабудовы прывяла да знікнення асноўнага рынку Лондана — ў 1773 годзе. Выцясненне адкрытага рынку прымусіла вялікую колькасць вулічных гандляроў і вандроўных гандляроў запоўніць прагал у размеркаванні прадуктаў харчавання, забяспечыўшы танную прадукцыю ў невялікіх колькасцях рабочым, якія са свайго боку працавалі доўгія гадзіны на цяжкіх працах, што не пакідала ім часу наведваць рынкі, размешчаныя ўдалечыні ад цэнтра горада. Гэта прывяло да значнага павелічэння нефармальнага і нерэгуляванага гандлю, які ажыццяўлялі вулічныя разносчыкі.

У пачатку XVIII стагоддзя пасля прамысловай рэвалюцыі колькасць вулічных гандляроў зноў павялічылася, паколькі шмат якія рабочыя з розных месцаў шукалі працу ў вялікіх гарадскіх цэнтрах. Па меры павелічэння колькасці гарадоў павялічылася і колькасць вулічных гандляроўJones, P. T. A., «Redressing Reform Narratives: Victorian London’s Street Markets and the Informal Supply Lines of Urban Modernity», The London Journal, Vol 41, No. 1, 2006, pp 64-65. На працягу XVIII і XIX стагоддзяў вуліцы Лондана запоўніліся разносчыкамі, стымулюючы інтэнсіўную канкурэнцыю паміж іміKelley, V., «The Streets for the People: London’s Street Markets 1850—1939», Urban History, June, 2015, pp. 1-21,. Каб вылучыцца сярод натоўпу, вулічныя гандляры пачалі складаць характэрныя, меладычныя заклікі. Прыблізна ў гэты ж час гэтыя кур’еры і вулічныя разносчыкі самых розных тавараў запоўнілі вуліцы іншых еўрапейскіх гарадоў, уключаючы Парыж, Балонню і Кёльн Harrison, G., «Review: The Criers and Hawkers of London: Engravings and Drawings by Marcellus Laroon by Sean Shesgreen», Huntington Library Quarterly, Vol. 54, No. 1 (Winter, 1991), pp. 79-84 <Stable URL: https://www.jstor.org/stable/3817273>.

Да сучаснага вулічнага гандлю часам адносяць не толькі непасрэдна гандляроў-пешаходаў, якія часта выкарыстоўваюць у якасці свайго абсталявання спецыяльныя , кошыкі ці скрыні, але і ганляроў, што выкарыстоўваюць тэхніку ад веласіпедаў і вазкоў да грузавікоў, абсталяваных не толькі для продажу, але і для вытворчасці тавару, напрыклад, машыны хуткага харчавання, дзе гатуюць бліны з начыннем ці хот-догі. Нават калі гэта няпроста адрозніць ад продажу ў шапіках, грузавікі з марожаным, стэнды з садавіной і гароднінай вітрыны-лядоўні з напоямі і стравамі хуткага харчавання могуць быць таксама аднесеныя да вулічнага гандлю.

Апісанне

Для пэўнай прадукцыі існуюць спецыяльныя правілы. Напрыклад, у многіх краінах санітарныя правілы патрабуюць абсталяванне пунктаў продажу некаторых прадуктаў абавязковымі лядоўнямі, а часам яшчэ і рукамыйнікамі для прадаўца і да таго падобнае.

Вулічны гандаль можа прывесці да павелічэння выкарыстання зямлі і, такім чынам, узнікнуць пытанні і праблемы альбо арганізацыі грамадскага парадку. З меркаванняў традыцый, эстэтыкі і гарадскога планавання ён ацэньваецца па-рознаму, а ўзровень яго развіцця вагаецца ў залежнасці ад краіны ці нават ад населенага пункта ў межах адной краіны«In Berlin gilt Straßenhandel als dreckig» , Berliner Zeitung.

Кампетэнтныя органы могуць забараніць вулічны гандаль у пэўных раёнах. Сюды ўваходзяць масты і пуцеправоды альбо паркі і зялёныя зоны. Продаж перад школамі, храмамі і бальніцамі таксама можа быць забаронены.

У культуры

Звычай рознічнага гандлю прымусіў шматлікіх гандляроў ствараць нестандартныя меладычныя фразы. На працягу XVIII і XIX стагоддзя вулічныя заклікі буйных гарадскіх цэнтраў сталі адной з адметных рыс жыцця горада. Яны былі папулярнай тэмай для паэтаў, музыкаў, мастакоў і пісьменнікаў таго часу. Многія з гэтых вулічных заклікаў былі ўнесены ў вялікія калекцыі альбо ўключаны ў больш буйныя музычныя творы, што захавала іх ад забыцця.

Акрамя гэтага, вулічныя гандляры складалі ўлёткі, у якіх яны абгрунтоўвалі сваю ўласную палітычную ідэнтычнасць у песняхPeddie, I., «Playing at Poverty: The Music Hall and the Staging of the Working Class», in Krishnamurthy, A. (ed), The Working-Class Intellectual in Eighteenth- and Nineteenth-Century Britain, Ashgate Publishing, 2009, pp 235—254.

Гісторыкі сцвярджаюць, што гарадскія заклікі далёка не раздражнялі, хутчэй, яны былі найважнейшай формай перадачы важнай інфармацыі да сучаснага перыяду масавых камунікацый.Garrioch, D., «Sounds of the City: the soundscape of early modern European towns», Urban History, 2003, Vol. 30, no. 1, pp 5–25, abstract Вулічныя крыкі сталі знікаць з сярэдзіны XX стагоддзя калі пастаянныя рынкі выціснулі неафіцыйны і выязны вулічны гандальJones, P. T. A., «Redressing Reform Narratives: Victorian London’s Street Markets and the Informal Supply Lines of Urban Modernity», The London Journal, Vol 41, No. 1, 2006 p. 64 and pp. 73-74.

У XXI стагоддзі для прыцягнення пакупнікоў вулічны гандаль шырока прымяняе сучасныя спосабы маркетынгу, у тым ліку , , і рэкламу ў сацыяльных сетках, выкарыстоўваюцца візуальныя і аўдыяльныя спосабы захопу часткі публічнай прасторы і ўвагі людзей.

Спасылкі

Кароткае вызначэнне вулічнага гандлю, Gabler Wirtschaftslexikon

Катэгорыя:Вуліца Катэгорыя:Вулічная культура Катэгорыя:Гандаль