Ры́а-Калара́да ( — чырвоная рака) — рака ў Аргенціне, на поўначы Патагоніі.
Даўжыня ракі больш за 1200 км. Плошча вадазбору каля 350 000 км². Утвараецца ад зліцця рэк Рыа-Грандэ і Баранкас, вытокі якіх знаходзяцца на ўсходніх схілах Андаў. Працякае ў глыбокай даліне праз раўніны ў паўночнай частцы Патагоніі. Упадае ў заліў Эль-Рынкон Атлантычнага акіяна, утвараючы дэльту. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 140 м³/с, гадавы аб’ём сцёку — 4,13 км³. Галоўныя паводкі адбываюцца ў веснавы перыяд (ад раставання снегу ў Андах).
Рака суднаходная на адлегласці 320 км ад вусця.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Рэкі Аргенціны Катэгорыя:Мендоса (правінцыя) Катэгорыя:Буэнас-Айрэс (правінцыя) Катэгорыя:Ла-Пампа (правінцыя) Катэгорыя:Рыа-Негра (правінцыя) Катэгорыя:Неўкен (правінцыя) Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян