Юзаф Струцінскі (пасля 1711 — 13 чэрвеня 1761) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Струцінскіх герба «Сас». Нарадзіўся ў сям’і кашталяна інфлянцкага Яна Міхала Струцінскага (? — пачатак 1745) і Брыгіды з Бергаў, дачкі кашталяна інфлянцкага Уладзіслава Францішка Берга.
У маладосці быў шамбялянам пры двары Аўгуста II. Стараста шакінаўскі з 1732, сяйвейскі і віжанскі з 1740 года. Пасол на соймы 1746, 1750 і 1752 (абодва пры падтрымцы Сапегаў), 1754 гадоў, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1744 годзе (маршалак духоўнага кола).
У 1733 годзе падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста III. Быў прыхільнікам Радзівілаў, пасля перайшоў на бок «Фаміліі».
На браслаўскім грамнічным сойміку 1753 года ўспыхнуў канфлікт паміж Ваўжэцкімі і шакінаўскім старостам Юзафам Струцінскім, які праіснаваў да канца панавання Аўгуста III. Адной з прычын канфлікту Ваўжэцкіх з Юзафам Струцінскім быў пераход апошняга ў шэрагі прыхільнікаў «Фаміліі» пад час сойма 1752 года. Аднак гэта толькі ўзмацняла канфлікт паміж імі, галоўным у адносінах паміж імі быў прыватны канфлікт. У выніку Ваўжэцкія і Струтынскія мянялі лагеры магнацкіх груповак, але толькі такім чынам, каб не знахозіцца разам у шэрагах адной групоўкіАндрэй Мацук. Браслаўскія соймікі ў 50-х — пачатку 60-х гг. XVIII ст. .
Маёнткі: Салокі (Браслаўскі павет), Анталепты, Больце, Баярышкі, Канюхі, Уцяна (Вількамірскі павет).
12 верасня 1754 года адбыўся шлюб дачкі Ядвігі з Янам Цеханавецкім, старостам опсаўскім, які сватаўся яшчэ з верасня 1752 года. Адначасова Цеханавецкі і Струцінскі стварылі і палітычны саюз. На павятовы соймік 1754 года Юзаф Струцінскі і Ян Цеханавецкі не дапусцілі аршанскага падстаросту Аляксандра Ваўжэцкага з яго прыхільнікамі, учыніўшы бойку. У адказ Струтынскі і Цеханавецкі сцвярджалі, што канфлікт быў выкліканы дзёрзкімі паводзінамі Ваўжэцкага. Браслаўскі земскі пісар Тадэвуш Ваўжэцкі і браслаўскі стольнік Аляксандр Ваўжэцкі прыехалі ўжо ў дзень самога сойміка і, не меўшы падстаў, занеслі пратэстацыю супраць абранага дырэктара сойміка і паслоў. Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, аднак, прыняў бок Ваўжэцкіх, але з‑за супрацьдзеяння Струтынскага, Цеханавецкіх і іх саюзніка, віленскага земскага пісара Андрэя Абрамовіча дэкрэт быў прыняты на Трыбунале Вялікага Княства Літоўскага 15 сакавіка 1755 года, калі ўжо нічога не перашкаджала абраным паслам на браслаўскім пасольскім сойміку 1754 года.
Але ўжо ў 1755 годзе разгарэўся канфлікт паміж Янам Цеханавецкім і Юзафам Струцінскім. Прычынай канфлікту стала нявыплата абяцанага Юзафам Струтынскім пасагу Яну Цеханавецкаму, а таксама падазрэнні Цеханавецкага ў здрадзе жонкі Ядвігі. У выніку Ядвіга была адаслана да бацькоў, Цеханавецкія і Струтынскія падрыхтавалісяда супрацьстаяння ў судах. Юзаф Струтынскі, не атрымаўшы неабходнай дапамогі ад віленскага земскага пісара Андрэя Абрамовіча на Трыбунале Вялікага Княства Літоўскага 1755 года супраць Яна Цеханавецкага, парывае з радзівілаўскай групоўкай і пачынае супрацоўнічаць з «Фаміліяй».
На браслаўскі пасольскі соймік 1756 года абедзве варагуючыя групоўкі прыехалі ў вялікай колькасці шляхты і са сваімі надворнымі жаўнерамі. Цеханавецкі прывёў шляхту не толькі з Браслаўскага павета, але і з Полацкага, і Мсціслаўскага ваяводстваў. Яго саюзнікамі ў барацьбе супраць Струтынскіх сталі Ваўжэцкія, якія для канфлікту са Струтынскімі пакінулі шэрагі прыхільнікаў «Фаміліі». Прыхільнікі Цеханавецкіх акружылі замкавую гару ў Браславе і соймікавую ізбу. Струтынскі, таксама, сабраў значныя сілы, у тым ліку прывёў сваіх падданых з Вількамірскага павета. Пад яго кіраўніцтвам аказалася ўся групоўка прыхільнікаў Фаміліі на чале з родамі Мірскіх і Рудамінаў. Аднак, аб’яднаныя сілы Ваўжэцкіх і Цеханавецкага пераўзыходзілі сілы Струтынскага, Мірскіх і Рудамінаў. Струтынскі баяўся за сваёжыццё і ўвогуле не пайшоў на соймік. Перамовы ад прыхільнікаў «Фаміліі» праводзіў у соймікавай ізбе Цыпрыян Мірскі. Яны скончыліся нічым і, больш таго, пад час іх дайшло да новага канфлікту з Аляксандрам Тадэвушам Ваўжэцкім, які нават стаў пагражаць забіць Мірскага. Узброеныя прыхільнікі Цеханавецкіх і Ваўжэцкіх занялі ўсю соймікавую ізбу. Пабачыўшы небяспеку, прыхільнікі «Фаміліі» запрашалі шляхту правесці соймік у касцёле. Потым прыхільнікі «Фаміліі» палічылі за лепшае сарваць браслаўскі соймік.
Пасля сойміка абедзве групоўкі раз’ехаліся па сваіх стацыях. Прыхільнікі «Фаміліі» сабраліся ў гасцях у Юзафа Струтынскага. Менавіта каля яго стацыі ўвечары людзі Струтынскага трапнымі стрэламі забілі Ксаверыя Цеханавецкага. Цеханавецкія прагнулі помсты шляхце на чале з Струтынскім, якая была вінавата ў забойстве Ксаверыя. Юзаф Струтынскі, адчуваючы пагрозу свайму жыццю, фактычна перастае ўдзельнічаць у браслаўскіх сойміках, хаця пэўныя крокі прыняць у іх удзел прадпрымаў.
Шукаў падтрымкі расійскага двара і расійскіх войск у Вялікім Княстве Літоўскім, з 1757 года палкоўнік расійскага войска.
Забіты ў час канфлікту з Цеханавецкімі. Пахаваны ў касцёле дамініканцаў у Сейнах.
Сям’я З 1735 года ў шлюбе з Розай з Плятэраў (? — 1793), дачкой Фабіяна Ксаверыя Плятэра, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, і Людвікі з Пузынаў. З ёй меў дзяцей: Рамуальд (? — кастрычнік 1777), харунжы браслаўскі; Ядвіга (каля 1736 — 22.9.1778); 1-ы муж: Ян Цеханавецкі, 2-і муж: Мікалай Мануцы; Тарэза, муж — Францішак Любецкі.
Крыніцы
Літаратура
Szwaciński Tomasz. Strutyński Józef // PSB. Z. 183. T. XLIV/4. Warszawa; Kraków, 2007. S. 481—484.
Юзаф Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Старосты віжанскія Катэгорыя:Старосты шакінаўскія Катэгорыя:Старосты сэйвейскія