Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі» Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь — галоўны навукова-даследчы і лячэбна-дыягнастычны цэнтр, для вырашэння задач ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі.

Апісанне У цэнтры штогадова аказваецца спецыялізаваная стацыянарная медыцынская дапамога 6 000 пацыентаў, спецыялізаваная амбулаторная медыцынская дапамога — 25 000 пацыентаў. Штогадова выконваецца больш за 2 000 высокатэхналагічных нейрахірургічных аперацый маючым патрэбу ў ніх грамадзянам Рэспублікі Беларусь, блізкага і далёкага замежжа.

У Цэнтры створаны ўсі ўмовы для развіцця неўралагічнай і нейрахірургічнай навукі, інавацыйных распрацовак і ўкаранення імпартазамяшчальных і прынцыпова новых дыягнастычных і лячэбных тэхналогій. Забяспечана арганізацыйна-метадычнае і клінічнае кіраўніцтва неўралагічнай і нейрахірургічнай службамі рэспублікі для вырашэння дэмаграфічна значных медыцынскіх праблем дзяржавы.

Аддзялення У цяперашні час у Цэнтры арганізавана 13 клінічных і 7 параклінічных аддзяленій. Яго ложкавы фонд складаецца з 248 ложкаў, з якіх 110 — неўралагічныя, 120 — нейрахірургічныя, 18 ложкаў у складзе аддзяленій анэстэзіялогіі і рэанімацыі для дарослых і дзяцей. У аддзяленнях створаны камфортныя ўмовы побыта пацыентаў, пераважна ў двухмясцовых добра абсталяваных палатах.

Клінічныя аддзяленні: Неўралагічныя аддзяленні Нейрахірургічныя аддзяленні Кансультатыўна-паліклінічнае аддзяленне Аперацыйны блок Ангіаграфічны кабінет з рэнтгенаперацыйнымі Прыёмнае аддзяленне Клініка-дыягнастычная лабараторыя Адзяленне ультрагукавой дыягностыкі Аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі Рэнтгенаўскае аддзяленне Аддзяленне фізіятэрапіі Аддзяленне анэстезіялогіі і рэанімацыі № 1 Аддзяленне анэстезіялогіі і рэанімацыі № 1 Арганізацыйна-метадычны аддзел

Навуковыя аддзелы: Неўралагічны аддзел Нейрахірургічны аддзел Лабараторыя клінічнай патафізіялогіі нервовай сістэмы

Кіраўніцтва Дырэктар — Рышард Рамуальдавіч Сідаровіч Намеснік дырэктара па медыцынскай частцы — Інэса Валянцінаўна Пляшко Намеснік дырэктара па арганізацыйна-метадычнай рабоце — Эдуард Мікалаевіч Васілевіч Намеснік дырэктара па навуковай рабоце — Юрый Георгіевіч Шанько Намеснік дырэктара па тэхніцы — Юрый Пятровіч Калеска

Спасылкі Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі

Катэгорыя:Вуліца Францыска Скарыны (Мінск)