Алена Рыгораўна Мазанік (22 сакавіка (4 красавіка) 1914, в. Паддзягцярня — ) — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Нарадзілася ў вёсцы Паддзягцярня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў, вучылася ў Блужскай школеПамяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. Неўзабаве выйшла замуж за Б. А. Тарлецкага, шафёра, работніка НКУС. У 1935 годзе ў яе нарадзіўся сын Жэня, які памёр праз паўтара года. Пасля нараджэння дзіцяці Алена перайшла працаваць у дом адпачынку беларускага Саўнаркама; у 1939 годзе яна перанесла заўчасныя роды; дзіцяці выратаваць не ўдалося. У гэтым жа годзе Алена перайшла на працу ў сталовую ЦК Кампартыі Беларусі.

Пасля падзення Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў.

Забойства Вільгельма Кубэ У пачатку чэрвеня 1943 года была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям’ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.

У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава.

Пасляваенны перыяд У 1952—1960 гадах А. Р. Мазанік займала пасаду намесніка дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР.

Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Памяць

На доме па вуліцы Чычэрына, 2 у Мінску, у якім жыла Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура Мінскае антыфашысцкае падполле. — Мн.: Беларусь, 1995. Мазаник Е. Г. Возмездие. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1981. Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны. Т. 3. — Мн.: Беларусь, 1985. — С. 397. Дубровский Н. В. Бессмертие подвига. — Мн.: Беларусь, 2002. — С. 68. Селемнёв В. Д., Шимолин В. И. Охота на палача: ист.- док. очерк. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2007. Туронак Юры. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. У кнізе «Мадэрная гісторыя Беларусі». — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — С. 510—677. «В тени у Мазаник»: интервью с В. Селемнёвым, газета «Республика», 4 августа 2007 г., № 143.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны