Вядомыя ўраджэнцы Ваўкавыска:

__NOTOC__

А Марцін Яўгенавіч Арцюх (нар. 1996) — беларускі футбаліст. Мікалай Аўтуховіч (нар. 1963) — ветэран афганскай кампаніі, беларускі прадпрымальнік і грамадскі актывіст.

Б Эфраім Бараш (1892—1943) — прадпрымальнік і сіянісцкі актывіст. Баляслаў Барташэвіч (1927—2007) — журналіст, публіцыст і культурны аналітык. Збігнеў Станіслаў Басінскі (1928—1999) — вучоны, фізік, патрыярх канадскай школы матэрыялазнаўства Барыс Васільевіч Батура (нар. 1947) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008—2010). Сатурнін Буткевіч (1903—1973) — акцёр. Людвік Бенуа (1920—1992) — акцёр тэатра і кіно. Януш Брохвіч-Лявіньскі (1920—2017) — брыгадны генерал Войска Польскага. Элізабэт Брэндан (1913–2002)https://64parishes.org/the-life-and-work-of-elizabeth-brandon

В Зэрах Вархафціг (1906—2002) — рабін, доктар, юрыст, палітык. Зоф’я Вільчынская (1915—2010) — польская актрыса. Максім Юр’евіч Вітус (нар. 1989) — беларускі футбаліст.

Г Оскар Міхайлавіч Галай (1889—1963) — кінарэжысёр. Эліяху Галомб (1893—1945) — арганізатар габрэйскай абароны ў падмандатнай Палестыне, грамадскі і прафсаюзны дзеяч. Леў Навумавіч Геллер (1875—1942) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, усходазнаўца, доктар эканамічных навук (1935), прафесар (1935)

Д

Аляксандр Віктаравіч Дзядзюшка (1962—2007) — расійскі акцёр тэатра і кіно.

Е

Ж Яніна Баляславаўна Жэйма (1909—1987) — савецкая кінаактрыса польскага паходжання.

І Усевалад Міканоравіч Іванаў (1888—1971) — пісьменнік, філосаф, гісторык, аўтар аповесцяў і раманаў.

К Эўгеніюш Кабац (1930—2020) — пісьменнік і перакладчык твораў беларускай літаратуры. Ежы Кавалеўскі (нар. 1944) — лекар, скакун у ваду. Мацвей Мартынавіч Каспяровіч (1869—?) — чыгуначны інжынер, грамадскі дзеяч, дэпутат Сойма I Склікання (1922—1927). Леў Міхайлавіч Клін (1887—1968, Англія) — жывапісец. Натан Яфімавіч Кобрынскі (1910—1985) — вучоны ў галіне дакладнай механікі, эканамічнай кібернетыкі, папулярызатар навукі. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1951). Міраслаў Крышчукайціс (1912—1944) — удзельнік Варшаўскага паўстання, капітан Арміі Краёвай.

Л Тадэвуш Ліхота (нар. 1938) — польскі дысідэнт. Мікалай Валянцінавіч Лук’янаў (1949—2008) — рэжысёр, акцёр, кампазітар. Эліягу Зееў Левін-Эпштэйн (1864—1932) — дзеяч сіянісцкага руху, ізраільскі грамадскі дзеяч. Леа Лоў (1878—1960) Барыс Міхайлавіч Ляпешка (нар. 1955) — гісторык, філосаф, сацыёлаг.

М Любоў Якаўлеўна Майзель (1908—1978) — тэатральная актрыса, Народная артыстка Казахскай ССР (1955).

Н Герцаль Самойлавіч Навагрудскі (1904—1973) — журналіст, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР (1958).

П Станіслаў Плева (1925—2006) — польскі геафізік. Віктар Станіслававіч Плескач (нар. 1969) — беларускі рабочы, дэпутат. Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў (1937—2005) — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1991).

Р Якаў Рабіновіч (1875—1948) — пісьменнік і публіцыст. Нахман Рахмілевіч (1876—1941) — эканаміст, дыпламат, палітычны і грамадскі дзеяч. Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч (1898—1971) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі. Сэмюэль Ротбарт (1892—1976) — амерыканскі скульптарhttps://americanart.si.edu/artist/samuel-rothbort-7070. Рыгор Яўсеевіч Рохкін (1890—1937) — гісторык, грамадазнаўца. Рышард Рыдзеўскі (1928—2014) — рэжысёр і сцэнарыст.

С Яўген Яўгенавіч Савасцьянаў (нар. 1988) — беларускі футбаліст. Джэральд Сарвер-Фонэр () (1924—2015) — канадскі псіхолаг, псіхааналітык.

Генадзь Мікалаевіч Семянчук (нар. 1963) — беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт.

Т Аляксандр Віктаравіч Талканіца (нар. 1989) — беларускі футбаліст. Тэрэза Тараньска (1944—2013) — журналістка і пісьменніца.

Х Павел Сямёнавіч Хоміч (1893—1942) — рымска-каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Ц Навум Лазаравіч Цэмах (1887—1939) — габрэйскі акцёр і рэжысёр, стваральнік і кіраўнік тэатра «Габіма»

Ч Мікалай Андрэевіч Чаркашын (нар. 1946) — журналіст і пісьменнік-марыніст, аўтар гістарычных расследаванняў, афіцэр-падводнік.

Ш Анастасія Віталеўна Шагун (нар. 2002) — беларуская валейбалістка. Пётр Шарэйка (1916—2009) — лекар, гінеколаг і гісторык медыцыны

Яўген Аляксандравіч Штоп (нар. 1939) — беларускі дзеяч культуры (балетмайстар-пастаноўшчык), грамадскі дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Алег Уладзіміравіч Шымбарэцкі (нар. 1966) — беларускі архітэктар-рэстаўратар. Генадзь Чэслававіч Шушкевіч (нар. 1953) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2008), прафесар (2018).

Э Мошэ Эйнхорн (1896—1966) — лекар-гастраэнтэролаг.

Я Давід Маркелавіч Яноўскі (1868—1927) — шахматыст, прэтэндэнт на сусветнае першынство, шахматны тэарэтык, практык і журналіст. Хаім Маркелавіч Яноўскі (1867—1935) — грамадскі дзеяч.