Юр’я — карта Кіраўскай вобласці () — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Юр’янскага муніцыпальнага раёна. Утварае Юр’янскае гарадское паселішча, адзіным населеным пунктам якога з’яўляецца. Пасёлак знаходзіцца за 50 км на паўночны захад ад абласнога цэнтра — горада Кірава. Размешчаны на рацэ Юр’я, блізу упадзення яе ў раку Вялікую.
Пасёлак узнік у сувязі з будаўніцтвам чыгункі Перм — Котлас у 1899 годзе. Да 1958 года Юр’я ўваходзіла ў склад Іванаўскага сельсавета. У 1958 годзе прысвоены статус рабочага пасёлка.
Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраўскай вобласці