Мікалай Уладзіміравіч Шалыга (нар. , в. Краснае, Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі расліннай клеткі. Член-карэспандэнт (2014), доктар біялагічных навук (2001).
Біяграфія Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1973).
У 1973—1976 гадах настаўнік, намеснік дырэктара сярэдняй школы. З 1981 года ў Інстытуце фотабіялогіі АН БССР, з 2002 года загадчык лабараторыіШАЛЫГА Мікалай Уладзіміравіч.
Узнагароды Прэмія НАН Беларусі (2013) за цыкл прац «Сістэма біясінтэзу хларафіла і фотасінтэтычны апарат як фактары павышэння ўстойлівасці і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур».
Навуковая дзейнасць Устанавіў тонкія механізмы рэгуляцыі актыўнасці антыаксідантнай ахоўнай сістэмы расліннай клеткі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы павышэння ўстойлівасці раслін да фотаакісляльнаму стрэсу, выкліканаму залішнім накапленнем эндагенных парфірынаў, а таксама новыя эфектыўныя метады адбору перспектыўных сортаабразцоў злакавых культур з падвышанай устойлівасцю да экстрэмальных фактараў навакольнага асяроддзя — глебавай засухі, нізкатэмпературных стрэсу і падтаплення. Суаўтар новага гатунку азімай пшаніцы Амелія. З яго ўдзелам распрацавана энергазберагальная тэхналогія атрымання кармавой дабаўкі на аснове водарасцяў. Пад яго кіраўніцтвам створана адзіная ў Рэспубліцы Беларусь калекцыя жывых гаспадарча карысных водарасцяў, у якой маюцца штамы-прадуцэнты ўнікальных антыаксідантаў (фікаціаніна і астаксантіна).
Аўтар 275 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 2 каталогаў, 2 метадычных указанняў, 2 рэкамендацый, 10 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія Биосинтез хлорофилла и фотодинамические процессы в растениях. — Минск, 2004. Каталог генетического фонда хозяйственно полезных видов водорослей. — Минск, 2011 (у сааўтарстве). Dynamics of oxidative processes and antioxidant system action in barley leaves under soil drought // Barley: physical properties, genetic factors and environmental impacts on growth. — N. Y., 2014 (у сааўтарстве).
Спасылкі
Шалыго Николай Владимирович // Сайт БДМУ База патентов Беларуси Мікалай Уладзіміравіч Шалыга ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Біяфізікі СССР Катэгорыя:Біяфізікі Беларусі