Другая румынская кампанія — адна з самых кароткіх кампаній Першай сусветнай вайны, якая доўжылася 2 дні: 10 і 11 лістапада 1918 года. Кампанія прынесла важныя тэрытарыяльныя і матэрыяльныя выгады для Румыніі, і была прэлюдыяй да румынска-венгерскай вайны, якая пачалася праз 2 дні — 13 лістапада.
Перадгісторыя Першая румынская кампанія скончылася перамогай Цэнтральных дзяржаў, прымусілі Румынію падпісаць Бухарэсцкі дагавор і выйсці з вайны ў маі 1918 года. Гэтая дамова была разарваны Румыніяй, якая паўторна абвясціла вайну Цэнтральным дзяржавам 10 лістапада 1918 годаSpencer C. Tucker, The Great War, 1914—1918, Routledge, 2002, стр. 121.
Ход кампаніі
Паўночны фронт На паўночным фронце румынскія войскі акупавалі Аўстрыйскую Букавіну, увайшоўшы ў ЧарнаўцыПол Роберт Магочы, A History of Ukraine: The Land and Its Peoples, University of Toronto Press, 2010, стр. 553.
Паўднёвы фронт На раніцу 11 лістапада, за 3 гадзіны да падпісання перамір’я з Германіяй, румынскі манітор Mihail Kogălniceanu, разам з трыццацітоннай рачной тарпеднай лодкай Trotuşul, захапілі порт Брэіла, пасля таго як немцы пакінулі горад. Два румынскіх ваенных караблі захапілі 77 розных нямецкіх судоў, кінутых у порце горада (баржы, танкеры, буксіры, плывучыя краны і маторныя лодкі) Raymond Stănescu, Cristian Crăciunoiu, Marina română în primul război mondial , Modelism Publishing, 2000, стар. 251 (на румынскай) .
Гл. таксама Румынская кампанія (1916—1917)
Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Румынія ў Першай сусветнай вайне Катэгорыя:Лістапад 1918 года Катэгорыя:Падзеі 10 лістапада Катэгорыя:Падзеі 11 лістапада Катэгорыя:Канфлікты 1918 года