— японская страва, якая атрымала сваю назву па посуду, у якой падаецца (домбуры с японскай перакладаецца як міска). Міска домбуры месціць каля двух стандартных порцый рыса, па-над якім кладуцца розныя дабаўкі: мяса, рыба, яйкі, гародніну ці нейкі іншы гарнір. Па сутнасці з’яўляецца разнавіднасцю японскага фаст-фуда.
Розныя віды домбуры маюць свае ўласныя назвы, аднак усе яны заканчваюцца на склад «дон»: напрыклад, папулярны варыянт домбуры з курыцай і яйкам «маці і дзіця» называецца , а домбуры з адбіўной — .
Міска Звычайна домбуры — гэта глыбокая міска каля 15 сантыметраў дыяметрам па верхнім краі, якая накрываецца вечкам . Аб’ём домбуры разлічаны на прыкладна дзве стандартныя порцыі рысу.
Гісторыя Ідэя домбуры з’явілася ў эпоху Мэйдзі, калі павевы часу стварылі запыт на з’яўленне «зручнай ежы». Змяшаная ў адной місцы ежа стала рэвалюцыйнай пераменай у японскай традыцыйнай трапезе, таму была прынятая грамадствам не адразу. Аднак на сёння налічваецца ўжо больш за 50 варыянтаў гатавання домбуры.
Катэгорыя:Японская кухня Катэгорыя:Стравы з рысу Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі