Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў галіне машыназнаўства, механікі машын, механізмаў і матэрыялаў. Знаходзіцца ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі.

Гісторыя Пастановай Савета Міністраў БССР ад 17 жніўня 1957 года № 528 быў створаны Інстытут машыназнаўства Акадэміі навук БССР. З 1960 года — Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі. У 1965 годзе выведзены са складу Акадэміі і пераўтвораны ў Эксперыментальны НДІ машыназнаўства. Пастановай Цэнтральнага камітэта КПБ, Савета Міністраў БССР ад 30 ліпеня 1971 года № 235 інстытут зноў уведзены ў склад Акадэміі навук БССР. Пастановай Прэзідыума Акадэміі навук БССР ад 19.10.1971 № 17 года Інстытут перайменаваны ў Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын АН БССР. У 1991 годзе перайменаваны ў Інстытут надзейнасці машын АН БССР.

У 1993 годзе ў Мінску ствараецца Навуковы цэнтр праблем механікі машын Акадэміі навук БеларусіИММ НАН БЕЛАРУСИ, УНП 100093084, з 2001 года — Інстытут механікі машын НАН Беларусі. У 2002 годзе Інстытут надзейнасці машын і Інстытут механікі машын аб’ядноўваюцца ў Інстытут механікі і надзейнасці машын НАН Беларусі, а пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 17.05.2006 № 45 Інстытут механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белаўтатрактарабудаванне» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і перайменаваны ў дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі».

Будова Інстытута Рэспубліканскі кмп’ютарны цэнтр машынабудаўнічага профілю Навукова-тэхнічны цэнтр «Сельскагаспадарчае машынабудаванне» Навукова-тэхнічны цэнтр «Кар’ерная тэхніка» Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Бартавыя сістэмы кіравання мабільных машын» Навукова-тэхнічны цэнтр «Тэхналогія машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне» Навукова-інжынірынгавы цэнтр «Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаноўкі мабільных машын»

Дырэктары

Георгій Канстанцінавіч Гаранскі (1957—1963) Вальфрыд Мікалаевіч Трэер (1963—1966) Фёдар Яфрэмавіч Шчаслівенка (1966—1973) Ігар Сяргеевіч Цітовіч (1973—1978) Алег Васілевіч Бераснеў (1978—2002) Леанід Рыгоравіч Краснеўскі (2002—2006) Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі (2006—2012) Андрэй Анісімавіч Дзюжаў (2012—2014) Сяргей Мікалаевіч Паддубка (з 2014)Аб’яднаны інстытут машынабудавання наведаў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Ляшэнка

Спасылкі Афіцыйны сайт інстытута

Катэгорыя:Акадэмічная вуліца (Мінск) Машынабудавання Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Машынабудаванне Беларусі Катэгорыя:1957 год у Мінску