Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з’яўляецца лідарам у вобласці фізікі цвёрдага цела і фізічнага матэрыялазнаўства ў Рэспубліцы Беларусь. Знаходзіцца ў Мінску на вуліцы П. Броўкі, 19.

Апісанне Заснаваны ў 1963 годзе як Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Акадэміі навук БССР. З 2006 года Аб’яднаны інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў. З 2007 года дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр пры Нацыянальнай акадэміі навук па матэрыялазнаўстве».

Напрамкі дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя праблемы фізікі кандэнсаванага стану. Стварэнне новых магнітных, сегнетаэлектрычных, паўправадніковых, звышправодных і звышцвёрдых матэрыялаў.

Дырэктары Мікалай Мікалаевіч Сірата — 1963—1974 Барыс Барысавіч Бойка — 1975—1993 Мікалай Міхайлавіч Аляхновіч — 1993—2004 Валерый Міхайлавіч Федасюк — з 2004

Літаратура Воспоминания об академике Н. Н. Сироте : (к 95-летию со дня рождения); [редакторы-составители: Н. М. Олехнович, В. М. Рыжковский]. ― Минск, 2008. Structural characteristics and electrical properties of Pb1-xSnxTe thin films prepared by «hot wall» method : abstract of the thesis … of the candidate of physical and mathematical sciences : 01.04.10 / Seidi Hassan Ghorbanali. — Minsk, 2014.

Спасылкі Сайт НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве

Матэрыялазнаўства Катэгорыя:Вуліца Петруся Броўкі (Мінск) Катэгорыя:1963 год у Мінску