Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі быў утвораны ў 1959 годзе ў выніку падзелу Інстытута хіміі АН БССР на два інстытуты: Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі АН БССР і Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССРІнстытут агульнай і неарганічнай хіміі (Мінск) . Інстытут замацаваны за Аддзяленнем хіміі і навук аб Зямлі і працуе ў складзе дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Хімічныя прадукты і тэхналогіі». Знаходзіцца на вуліцы Сурганава, 9.
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў сінтэз адсарбентаў і каталізатараў, неарганічных матэрыялаў з зададзеным комплексам спецыяльных уласцівасцяў паверхневыя з’явы і дысперсныя сістэмы
Распрацоўкі тэхналогіі атрымання новых формаў мінеральных угнаенняў рэагентныя сумесі для флатацыі калійных рудаў Старобінскага радовішча тэхналогіі хімічна устойлівых шклоэмаляў для апаратуры і трубаправодаў са сталі, актываваных вугальных валокнаў і тканін, вогнебіяахоўных матэрыялаў, святлоадчувальных кампаўндаў і лакаў, медыцынскіх геляў
Структура Лабараторыя мінеральных угнаенняў Лабараторыя фотахіміі і электрахіміі Лабараторыя адсарбентаў і адсарбцыйных працэсаў Аддзел кампазіцыйных матэрыялаў Лабараторыя палімерзмяшчальных дысперсных сістэм Лабараторыя хіміка-аналітычных даследаванняў мінеральнай сыравіны Лабараторыя калоіднай хіміі ліяфобных сістэм Галіновыя лабараторыі Галіновая лабараторыя лакафарбавых матэрыялаў Галіновая лабараторыя водна-хімічных працэсаў і рэагентных рэжымаў у прамысловых энергетычных сістэмах водазабеспячэння
Дырэктары інстытута ў розныя гады Міхаіл Міхайлавіч Паўлючэнка (1959—1966) Уладзімір Сямёнавіч Камароў (1966—1993) Мікалай Паўлавіч Круцько (1993—2016) Анатоль Іосіфавіч Кулак (з 2016)
Крыніцы
Літаратура Кулак А. И. Институту общей и неорганической химии Национальной академии наук Беларуси — 60 лет // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук. — 2019. — Т. 55. — №. 3. — С. 263—276.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:1959 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Сурганава (Мінск)