Восем прынцыпаў іерогліфа Юн (кіт. 永字八法, піньінь Yǒngzì Bā Fǎ, яп. 永字八法/えいじはっぽう, эйдзі хапо: кар. 영자팔법/永字八法, ёнджапальбор) — восем найпрасцейшых рыс стылю кайшу, якія разам утвараюць іерогліф 永, «вечнасць». Лічыцца, што пастаянная практыка напісання гэтага іерогліфа дапамагае дасягнуць прыгажосці ў каліграфіі шляхам асваення пэўных прыёмаў руху пэндзля. Кожны з васьмі элементаў магчыма пераўтварыць у ключы, якія складаюць іншыя іерогліфыUnicode. CJK Strokes. — 1991. — С. 1—3. — 3 с..
Гісторыя Восем прынцыпаў паходзяць з ранейшай сістэмы «Сямі элементаў» (七勢, qī shì), якія былі створаны каліграфкай Вэй Шо (衛鑠, Wèi Shuò) з дынастыі Цзінь. Вучэнне было працягнута паэтам дынастыі Тан Лю Цзун’юанем у працы «Пахвала васьмі прынцыпам юн» (永字八法頌, yǒngzìbāfǎ sòng)Chen J. Liu Tsung-yüan and Intellectual Change in T’ang China, 773—819, Cambridge: Cambridge UP, 1992.
Рысы Кітайская назваАпісаннеВыяваЮнікод点 (дянь, diǎn)кропка㇔ (U+31D4)横 (хэн, héng)гарызантальная рыса㇐ (U+31D0)竖 (шу, shù)вертыкальная рыса㇑ (U+31D1)钩 (гоу, gōu)кручок, далучаецца да іншых рыс, рэзка падае і ідзе налеваасобнага сімвала няма提 (ці, tí)узыходная рыса㇀ (U+31C0)弯 (вань, wān)выгнутая адкідная налева, звужае таўшчыню, наносіцца хуткаасобнага сімвала няма撇 (пе, piě)адкідная налева з лёгкім выгінам㇒ (U+31D2)捺 (на, nà)адкідная направа з вострым канцом㇏ (U+31CF)
Парадак напісання
Катэгорыя:Кітайская мова Катэгорыя:Каліграфія