Аляксандр Кірылавіч Карабанаў ( — ) — беларускі вучоны ў галіне геалогіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар геолага-мінералагічных навук (2003), прафесар (2011).

Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1974).

З 1974 года у Інстытуце геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: з 1985 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1992 года загадчык лабараторыі. З 2008 года дырэктар Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова загадчык лабараторыіКАРАБАНАЎ Аляксандр Кірылавіч.

Узнагароды Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2008) за цыкл работ «Разломы і лінеаменты зямной кары Беларусі: тэарэтычныя і прыкладныя аспекты».

Навуковая дзейнасць Даследаванні ў галіне рэгіянальнай геалогіі, неатэктонікі, геадынамікі і геамарфалогіі Беларусі. Вывучаў геалогію кайназоя тэрыторыі Беларусі, выявіў заканамернасці будовы найноўшых геалагічных фармацый і эвалюцыі буйных формаў рэльефу, распрацаваў арыгінальную комплексную методыку рэканструкцыі амплітуд неатэктанічных рухаў старажытнамацерыковага абляднення. Распрацаваў канцэпцыю неатэктанічнай эвалюцыі і найноўшай геадынамікі тэрыторыі Беларусі. У складзе міжнароднай групы праекта «Неагеадынаміка Балтыкі» выканаў неатэктанічнае раянаванне Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, вылучыў галоўныя геадынамічныя фактары, якія вызначалі ход геалагічных працэсаў і характар асадканакаплення ў познім кайназоі на тэрыторыі Беларусі і сумежных абласцей Усходне-Еўрапейскай платформы.

Аўтар 250 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій.

Бібліяграфія Гродненская возвышенность: строение, рельеф, этапы формирования. — Мн.: Наука и техника, 1987. Геология Беларуси. — Мн.: ИГиГ НАН Беларуси, 2001 (в соавт.). Разломы земной коры Беларуси. — Мн.: Красико-Принт, 2007 (в соавт.). Неотектоника и неогеодинамика запада Восточно-Европейской платформы. — Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.). Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі / А. К. Карабанаў і інш.; НАН Беларусі, Інстытут прыродакарыстання. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 235 с. — 200 экз. — ISBN 978-985-08-1295-7.

Спасылкі Аляксандр Кірылавіч Карабанаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Геолагі СССР Катэгорыя:Геолагі Беларусі