Інстытут парашковай металургіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі імя акадэміка А. У. Романа быў утвораны ў 1972 годзе. Знаходзіцца на вуліцы Платонава, 41.

Гісторыя інстытута У 1957 годзе пры кафедры тэхналогіі металаў Беларускага політэхнічнага інстытута была створана лабараторыя парашковай металургіі. У 1959 годзе на заводзе «Ударнік» была створана лабараторыя парашковай металургіі БПІ, ператвораная ў 1963 годзе ў галіновую навукова-даследчую лабараторыю, а ў 1965 годзе — у праблемную. На базе гэтай лабараторыі ў 1972 годзе пастановай Савета Міністраў БССР № 272 ад 7 верасня 1972 года быў створаны Навукова-даследчы інстытут парашковай металургіі.

Пад санкцыямі Украіны з 12 траня 2023 года.

Дырэктары інстытута ў розныя гады Алег Уладзіслававіч Роман (1972—1992)О. В. Роман, П. А. Витязь, А. Ф. Ильющенко. ИСТОРИЯ ПОРОШКОВОЙ МЕТАЛЛУРГИИ БЕЛАРУСИ ЗА 50 ЛЕТ // 50 лет порошковой металлургии Беларуси. История, достижения, перспективы / ред.кол.:А.Ф.Ильющенко [и др.. - Минск, 2010. - С. 24] Пётр Аляксандравіч Віцязь (1992—1997) Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка (1997—2026)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Парашковай металургіі Катэгорыя:1972 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Платонава (Мінск) Катэгорыя:Металургія Беларусі Катэгорыя:Парашковая металургія