Ключ 21 匸 (піньінь xì) са значэннем «схаваная рэч» са Спісу 214 ключоў Кансі, якія выкарыстоўваюцца пры напісанні іерогліфаў. Адзін з 23 ключоў, якія складаюцца з дзвюх рыс.

У слоўніку Кансі налічваецца 17 іерогліфаў з гэтым ключом (з 49 030).

Варыянты значэння Старажытны знак паходзіць ад выявы нейкай рэчы, якая схавана пад пакрывалам ці вечкам. У сучаснай мове выкарыстоўваецца ў значэнні «хаваць», «змяшчаць», «складацца з чагосьці».

Варыянты формы

Прыклады іерогліфаў

У табліцы прыведзены прыкладны спіс іерогліфаў з ключом 匸. Дад.рысыПрыклады 0 匸 2 匹 区 6 匼 7 匽 9 匾 匿 區

Літаратура

Fazzioli, Edoardo. Chinese calligraphy : from pictograph to ideogram : the history of 214 essential Chinese/Japanese characters (англ.). — New York: Abbeville Press (англ.), 1987. — ISBN 0-89659-774-1. Lunde, Ken. Appendix J: Japanese Character Sets // CJKV Information Processing: Chinese, Japanese, Korean & Vietnamese Computing (англ.). — 2-е выд. — Sebastopol, Calif.: O’Reilly Media, 2009. — ISBN 978-0-596-51447-1.

Спасылкі

Слоўнік Кансі анлайн (кіт.) Слоўнік іерогліфаў з індэксам іерагліфічных ключоў (англ.)

Катэгорыя:Іерагліфічныя ключы