Тыранскі ўніверсітэт мастацтваў (алб. Universiteti i Arteve) — галоўная навучальная ўстанова, якая прапануе вышэйшую адукацыю ў галіне мастацтва ў Албаніі.

Гісторыя Установа заснавана ў 1966 годзе як Вышэйшы інстытут мастацтваў, ён аб’яднаў тры мастацкія ўстановы: Тыранскую дзяржаўную кансерваторыю (алб. Konservatorin Shtetëror të Tiranës), Вышэйшую школу выяўленчых мастацтваў (алб. Shkollën e Arteve të Bukura) і Вышэйшую акцёрскую школу «Аляксандра Мойсіў» (алб. Shkollën e Lartë të Aktorëve «Aleksandër Moisiu»). Акадэмія мастацтваў змагла скарыстацца рускай традыцыяй у класічнай музыцы і балеце дзякуючы таму, што Албанія і Расія былі ў цесных адносінах у часы камуністычнага кіраўніцтва. Школа па-ранейшаму падтрымлівае сувязі з Расійскай школай балета і класічнай музыкі. У 1991 годзе Вышэйшы інстытут мастацтваў быў перайменаваны ў Акадэмію мастацтваў. 12 кастрычніка 2009 года прэзідэнт Рэспублікі Албанія Бамір Топі ўзнагародзіў Акадэмію мастацтваў «Ордэнам Вялікага магістра». 23 сакавіка 2011 года рашэннем Савета Міністраў Албаніі, Акадэмія мастацтваў была перайменавана ва Ўніверсітэт мастацтваў, які пачаў сваю дзейнасць з 2011/2012 навучальнага года.

Структура Універсітэт мастацтваў мае тры факультэты:

Музычны факультэт. Ён прапануе спецыяльнасці ў галіне музыказнаўства, дырыжыравання, кампазіцыі, фартэпіяна, скрыпкі, альта, віяланчэлі, кантрабаса, гітары, флейты, габоя, кларнета, трамбона, трубы, акардэона, фагота, ражка, тубы, канты і педагогікі, а таксама мае дзве кафедры: Кафдра музыказнаўства, кампазіцыі і дырыжорства Кафедра спектаклю Факультэт візуальных мастацтваў. Ён прапануе спецыяльнасці ў галіне жывапісу, графікі, дызайну тэкстылю і моды, мультымедыя, прыкладнога дызайну, скульптуры і керамікі, а таксама мае дзве кафедры: Кафедра жывапісу Кафедра скульптуры Факультэт драматычных мастацтваў. Ён прапануе спецыяльнасці у кіна- і тэле-рэжысуры, акцёрскім мастацтве, сцэнаграфіі і кастамаграфіі, і харэаграфіі, і мае дзве кафедры: Кафедра акцёрскага мастацтва Кафедра рэжысуры, сцэны, дызайна, харэаграфіі і тэорыі мастацтва

Дырэктары/Рэктары З моманту свайго стварэння і да 1991 года Вышэйшым інстытутам мастацтваў кіраваў дырэктар. З 1997 года па цяперашні час ім кіруе рэктар. Дырэктары/Рэктары Універсітэта мастацтваў 1966-1969Вільсан Кіліка, жывапісец, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) 1969-1973 Тэфік Лаўшы, пісьменнік, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) 1973-1978 Лілі Жамо, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) 1978-1981 Ібрагім Мадхі, прафесар скрыпкі, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) 1981-1988 Крыста Ёрджы, кінарэжысёр, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) 1988-1991 Якаў Мату, (дырэктар Вышэйшага інстытута мастацтваў) 1991-1992 Фатмір Хісі, музыкант, (дырэктар Акадэміі мастацтваў) 1992-1995 Буяр Капекшыу, кінарэжысёр і акцёр (дырэктар Акадэміі мастацтваў) 1995-1997 Джэрдж Жэдзі, пісьменнік, (дырэктар Акадэміі мастацтваў) 1997-2008 Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў) 2008-2016 Петрыт Малай, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Акадэміі мастацтваў, рэктар Універсітэта мастацтваў) 2016- Кастрыёт Лаўшы, акцёр, прафесар драматургіі (рэктар Універсітэта мастацтваў)

Паштовая марка

15 снежня 2011 года да 45-годдзя Акадэміі мастацтваў Пошта Албаніі выпусціла новую паштовую марку, прысвечаную гэтай падзеі.

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Універсітэты Албаніі