Аян () — сяло ў Хабараўскам краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Аяна-Майскага раёна і сельскага паселішча «Сяло Аян». Пасёлак быў заснаваны ў 1843 годзе Руска-Амерыканскай кампаніяй як пачатковы пункт новага тракту. Сяло знаходзіцца на беразе аднайменнай прыроднай бухты Ахоцкага мора, на значнай адлегласці ад іншых населеных пунктаў. За 12 км знаходзіцца аэрадром з грунтавой узлётна-пасадачнай паласой даўжынёй 1150 метраў. Насельніцтва
Катэгорыя:Населеныя пункты Хабараўскага края