Ганна Міхайлаўна Панкратава (, Адэса — , Масква) — вучоны-гісторык, дзяржаўная і грамадская дзяячка, удзельніца грамадзянскай вайны. Акадэмік АН СССР (1953), АН БССР (1940), АПН РСФСР, член-карэспандэнт Германскай і Румынскай АН, ганаровы член Венгерскай АН.

Біяграфія Скончыла гістарычны факультэт Адэскага (Новарасійскага) універсітэта (1917). Скончыла Інстытут чырвонай прафесуры, дзе вучылася ў 1922—1925 гадах.

З 1939 года працавала ў Інстытуце гісторыі АН СССР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны разам з групай адмыслоўцаў Інстытута гісторыі была эвакуявана ў Алма-Ату.

У 1953—1957 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Вопросы истории».

Узнагароды Заслужаны дзеяч навукі Расіі і Казахстана, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), уладальніца ордэна Леніна.

Літаратура Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : да 75-годдзя з дня заснавання / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. — Мінск, 2011. — С. 95. Академик А. М. Панкратова — историк рабочего класса СССР / Л. В. Бадя. — Москва : Наука, 1979. — 159 с. Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 464. Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 48. Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 478. Вестник Академии наук СССР. — 1957. — № 7. — С. 69-70. Из истории рабочего класса и революционного движения : Сборник статей. Памяти акад. А. М. Панкратовой / [Акад. наук СССР]. — Москва : Изд-во Акад. наук СССР, 1958. — С. 7-40 ; 41-52 ; 53-70. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008. — Минск, 2008. — С. 138. Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2015. — С. 199—200. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 399.

Спасылкі Ганна Міхайлаўна Панкратава ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Члены Акадэміі навук ГДР Катэгорыя:Члены Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Казахскай ССР Катэгорыя:Ганаровыя члены Венгерскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Румынскай акадэміі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР Катэгорыя:Правадзейныя члены АН СССР