Кыргызска-таджыкскі канфлікт 2021 года — памежныя сутыкненні, якія адбыліся ў канцы красавіка 2021 года пасля ўстаноўкі камер відэаназірання таджыкскім бокам на водазаборы «Галоўны» ў вярхоўях ракі Ісфара. Вакол гэтага пачалася эскалацыя паміж насельніцтвам памежных тэрыторый, што перарасло ва ўзброены канфлікт.

Перадгісторыя Таджыкістан і Кыргызстан падзяляюць больш за 900 км дзяржаўнай мяжы, каля паловы якой не дэмаркіравана. Лінія мяжы ўмоўная і часта праходзіць па дарозе або ўздоўж населеных пунктаў. Часцяком немагчыма вызначыць, дзе пралягае мяжа паміж дзяржавамі, з-за чаго ў мясцовых жыхароў узнікаюць праблемы вакол доступу да вады, пашаў і дарог. Спрэчныя тэрыторыі складаюць прыкладна 30 % ад мяжы дзвюх краін і з’яўляюцца самымі напружанымі яе ўчасткамі.

На тэрыторыі Кыргызстана знаходзіцца таджыкскі анклаў Варух з насельніцтвам у некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, а таксама буйны водазабор, пабудаваны яшчэ ў часы СССР, што забяспечвае вадой прылеглыя раёны. У Таджыкістане заяўлялі, што кыргызскія ўлады несумленна размяркоўваюць ваду. Увесну і ўлетку, калі пачынаюцца сельгасработы, расход вады павялічваецца ў дзясяткі разоў, і канфлікты паміж суседзямі абвастраюцца.

Ход падзей 28 красавіка прадстаўнікі таджыкскага боку паспрабавалі ўсталяваць на слупе каля водазабору камеры відэаназірання, якія дазвалялі бы адсочваць размеркаванне вады. Прадстаўнікі кыргызскага боку абурыліся і вырашылі спілаваць слуп. Пачалася сварка, удзельнікі канфлікту пачалі закідваць адзін аднаго камянямі, а праз нейкі час пачалася страляніна.

Раніцай 29 красавіка жыхары таджыкскага сяла Майскі пачалі кідаць камяні ў аўтамабілі, якія праязджалі па дарозе Ош—Ісфана. Машыны грамадзян Кыргызстана з таджыкскага боку абстрэльвалі з паляўнічых стрэльбаў. З боку Таджыкістана была абстраляная вайсковая часць у вёсцы Кёк-ТашНа киргизско-таджикской границе из-за обострения перекрыта стратегическая трассаКонфликт на кыргызско-таджикской границе: в трех сельских округах Кыргызстана введен режим ЧП. Грамадзяне Таджыкістана заблакавалі аўтадарогу, якая злучае два раёны Кіргізіі, а кіргізскі бок заблакаваў дарогу ў анклаў ВарухКонфликт на границе Киргизии и Таджикистана. Главное.

Каля 17:00 таджыкскі бок адкрыў агонь па кыргызскіх заставах «Капчыгай», «Мін-Булак», «Дастук», а таксама атакаваў пасты «Кажагар» і «Булак-Башы». У выніку мінамётнага абстрэлу адбылося ўзгаранне будынка заставы «Дастук» Баткенскага памежнага атрада. У адказ атрад спецыяльнага прызначэння «Бару» пагранслужбы Дзяржкамітэта нацбяспекі Кыргызскай Рэспублікі захапіў заставу «Ходжа Аъло». Хутка па ўсім перыметры кыргызска-таджыкскай дзяржаўнай мяжы з абодвух бакоў сабраліся дадатковыя сілы і сродкі.

У ноч на 30 красавіка стрэлы раздавалася ў сёлах Арка, Дастук і Жаштык. Раніцай паведамлялася пра новую перастрэлку ў Лейлекскім раёне Кыргызстана.

1 мая кыргызскія ўлады заявілі пра перамяшчэнне ваеннай тэхнікі з боку Таджыкістана ў раён мяжы паміж дзяржавамі і абвясцілі аб абстрэле сваёй тэрыторыі. Улады Таджыкістана гэта абвергліКонфликт на границе Киргизии и Таджикистана. Главное.

Мяжа была зачынена пасля канфліктаў, спыніліся прамыя авіязносіны паміж Душанбэ і Бішкекам.

Апошні канфліхт здарыўся ў пачатку восені 2022 года.

Мірнае ўрэгуляванне 29 красавіка 2021 года міністры замежных спраў Таджыкістана і Кыргызстана дамовіліся пра спыненне агню з 17:00 па Маскве і адводзе падраздзяленняў на зыходныя пазіцыі. Абедзве краіны аб’явілі аб намеры мірна вырашыць канфлікт. Мірныя перамовы падтрымалі і прэм’ер-міністры дзяржаўТаджикистан и Киргизия объявили о перемирии.

1 мая дэлегацыі на чале са старшынямі дзяржаўных камітэтаў нацыянальнай бяспекі Таджыкістана і Кыргызстана Саймумінам Яцімавам і Камчыбекам Ташыевам абмяняліся думкамі па пытанні дэлімітацыі і дэмаркацыі таджыкска-кыргызскай мяжы. Тапаграфічным рабочым групам было даручана ў бліжэйшы час прыступіць да апісання дзяржаўнай мяжы на пакінутых участках. Была дасягнутая дамоўленасць аб неадкладным вяртанні ваеннай тэхнікі на месцы іх пастаяннай дыслакацыіВ МИД Таджикистана сообщили, что Душанбе и Бишкек вскоре приступят к описанию границы.

Прэзідэнты Таджыкістана і Кыргызстана Эмамалі Рахмон і Садыр Жапараў па відэасувязі адкрылі агульную дзяржаўную мяжу 13 сакавіка 2025 года. Цырымонія адкрыцця прайшла ў рамках дзяржаўнага візіту таджыкскага лідэра ў Кыргызстан.

Людскія ахвяры Да 29 красавіка было забіта прынамсі 41 чалавек з абодвух бакоў. Па заяве ад 30 красавіка Міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Кыргызстана, у выніку сутыкненняў загінулі ў агульнай складанасці 33 чалавекі, як вайскоўцы, так і грамадзянскія асобы, а яшчэ 163 атрымалі раненні. Большасць загінулых і параненых былі грамадзянскімі асобамі. Сярод забітых былі шасцікласніца і яе маці, якіх, паводле паведамленняў кыргызаў, застрэлілі. Таджыкскі бок не апублікаваў ніякай інфармацыі аб сваіх ахвярах. Паводле паведамленняў некаторых таджыкскіх СМІ, да 1 мая загінулі 10 чалавек, яшчэ 90 атрымалі раненні. Пазней колькасць ахвяр узрасла да 36 забітых з Кыргызстана і 16 з Таджыкістана.

Рэакцыя Генеральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Станіслаў Зась, пасля абмеркавання падзей на мяжы дзвюх краін з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў Насрулам Махмудзадай (Таджыкістан) і Рыскелдзі Мусаевым (Кыргызстан), заявіў, што баявыя дзеянні павінны быць спынены мірным шляхам. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у тэлефоннай размове з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Джапаравым выказаў спачуванні ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку канфлікту. Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі выступіла з прапановай дапамагчы ў мірным урэгуляванні пагранічнага канфлікту. Сваю дапамогу ў мірным працэсе прапанавалі таксама Турцыя, Іран і Узбекістан. Падпісанае 29 красавіка пагадненне аб спыненні агню падтрымалі прадстаўнікі АБСЕ і Еўрапейскага СаюзаАДКБ, Расія, АБСЕ, ЕС , Турцыя, Узбекістан, Іран. Разам з імі высока ацаніў падобныя крокі Пакістан.

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2021 года Катэгорыя:Май 2021 года Катэгорыя:Красавік 2021 года Катэгорыя:Памежныя канфлікты Катэгорыя:Узброеныя канфлікты на постсавецкай прасторы