Універсітэт Парыж-Усход — Крэтэй — Валь-дэ-Марн (), таксама Універсітэт Парыж ХІІ — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны 21 сакавіка 1970 года пасля расфармавання Парыжскага ўніверсітэта. Спачатку ва ўніверсітэце былі толькі факультэты медыцыны, эканомікі і права. У 1972—1985 гадах адкрываюцца факультэты літаратуры, гуманітарных навук, тэхналогій і менеджменту. Універсітэт сёння складаецца з 7 факультэтаў, а таксама інстытута адміністрацыі прадпрыемстваў, інстытута эргатэрапіі, падрыхтоўчага адміністрацыйнага інстытута, інстытута ўрбанізацыі, вышэйшай школы Монсуры, вышэйшай школы прыкладной інфарматыкі ў галіне менеджменту.
Спасылкі Сайт універсітэта
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Парыжа