ААТ «СтанкаГомель» (Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава; ) — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі.

Гісторыя У 1885 годзе ў Гомелі быў створаны металаапрацоўчы завод. У 1920—1922 гадах — 3-і чыгуналіцейны і механічны завод, у 1923—1927 гадах — чыгуналіцейны і механічны завод «Пралетарый», з 1927 да 1935 ці 1938 года — чыгуналіцейны, механічны, арматурны і кацельны завод «Пралетарый», пазней — Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. КіраваГомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — : , 2006. — С. 111.Гомельский станкостроительный завод им. С. М. Кирова на сайце «Архівы Беларусі». З 2000 года — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава», пазней пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «СтанкаГомель»ОАО «СтанкоГомель».

У 1985 годзе завод вырабіў 2938 станкоў. У 1993 годзе завод пачаў вытворчасць універсальных кансольна-фрэзерных станкоў па ліцензіі нямецкага завода «Heckert Chemnitzer Werkzeugmaschinen GmbH»ОАО «Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова».

Сучаснасць Завод вырабляе кансольна-фрэзерныя, свярлільна-фрэзерна-растачныя і іншыя станкі, некаторыя тавары народнага спажыванняСтаронка завода на сайце Мінпрама РБ. У 2017 годзе завод вырабіў металарэзных станкоў на 10,76 млн руб., агульная выручка склала 12 млн руб., чысты прыбытак — 0,3 млн руб. У 2017 годзе 57,7 % прадукцыі было рэалізавана ў Беларусі, 42,3 % экспартавалася ў Расію і іншыя краіныІнфармацыйны мемарандум .

У 2000-я гады на заводзе працавалі 1400 чалавек, у 2015 годзе — 720, у 2016 годзе — 639, у 2017 годзе — 594.

У снежні 2017 года заводу адключылі ацяпленне з-за даўгоў. У 2019 годзе мясцовыя жыхары скардзіліся на шкодныя выкіды з ліцейнай вытворчасці заводГомельчане вызвали МЧС из-за выбросов с ОАО «СтанкоГомель». На предприятии заверили, что все нормально . У 2015 годзе гарадскія ўлады абвясцілі пра вынас прадпрыемства на ўскраіну горада.

Міжнародныя санкцыі «СтанкаГомель» знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года. З красавіка 2024 года прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, са жніўня таго ж года – у санкцыйным спісе Вялікабрытаніі«СтанкоГомель» и Институт вычислительных машин попали под санкции Великобритании.

27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць завода і ягонага дырэктараКонтакты Анатоля Савянка «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны».

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1885 годзе Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Станкабудаўнічыя заводы Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША