Аляксей Шалашнікаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера Выхаванец гродзенскай школы «Белкард», пазней навучаўся ў Акадэміі АБФФ. Пасля заканчэння акадэміі ў 2019 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, што выклікала незадаволенасць гродзенскага «Нёмана», які меў першачарговае права на іграка. У БАТЭ стаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.

Да сезона 2021 рыхтаваўся з асноўнай камандай БАТЭ, а ў лютым быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 12 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць мазырскай «Славіі» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў з’яўляцца ў стартавым складзе, часам заставаўся на лаўцы запасных.

У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Іслач», аднак у студзені 2022 года зноў стаў трэніравацца з камандай, а ў лютым арэнда была падоўжана да канца 2022 года. Але, у сакавіку 2022 года па пагадненні бакоў арэнднае пагадненне было прыпынена і неўзабаве абаронца далучыўся да гродзенскага «Нёмана». У гродзенскім клубе выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, за сезон 2022 правёў 10 матчаў у чэмпіянаце і адзін у Кубку Беларусі.

У снежні 2022 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з БАТЭ, а ў студзені 2023 года на правах арэнды стаў іграком мазырскай «Славіі». Не замацаваўся ў складзе мазырскага клуба, правёў толькі адзін матч, і ў ліпені 2023 года пакінуў «Славію». Пасля стаў трэніравацца з дублем БАТЭ, аднак не быў заяўлены за каманду і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.

У пачатку 2024 года трэніраваўся з БАТЭ, а ў сакавіку разарваў кантракт з клубам і папоўніў склад гродзенскага «Нёмана», пасля чаго неўзабаве адправіўся ў арэнду ў «Смаргонь».

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль БАТЭ 1 0 2020 дубль БАТЭ 18 1 2021 Д1 Іслач 15 0 2022 Д1 Нёман 10 0 2023 (1) Д1 Славія 1 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь