Яна Іванаўна Арабейка (нар. ) — прыхільніца «Задзіночання беларускіх студэнтаў», студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе. Унучка Івана Арабейкі.

Палітычны пераслед Арабейка была арыштавана ў інтэрнаце 12 лістапада 2020 года ў рамках справы студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

18 лістапада 2020 года сумеснай заявай пятнаццаці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволенай. 22 снежня 2020 года шэфства над палітвязнем узяла Анетэ Відман-Маўц, дэпутатка Бундэстагу. Відман-Маўц сказала: «Такія адважныя жанчыны, як Яна Арабейка, выступаюць за лепшую будучыню сваёй краіны. Яе ўзорнае імкненне да свабоды і дэмакратыі заслужыла нашу салідарнасць і глыбокую павагу». 20 студзеня 2021 года сумеснай заявай чатырнаццаці ўкраінскіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх , , , , арышт Яны Арабейка быў прызнаны незаконным і кваліфікаваны як .

16 ліпеня 2021 года суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Яне Арабейка, якая не прызнала віну, два з паловай гады пазбаўлення волі.

Знаходзілася ў жаночай калоніі Гомеля. Вызвалілася 30 лістапада 2022 года і выехала з Беларусі.

Спасылкі Старонка Яны Арабейка на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»

Катэгорыя:Палітвязні Беларусі Катэгорыя:Асобы, прызнаныя палітычнымі зняволенымі праваабарончым цэнтрам «Вясна» Катэгорыя:Справа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ