Максім Луцкі (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней трапіў у структуру «Мінска», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе.
У сакавіку 2021 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Мінску» на правах арэнды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць салігорскага «Шахцёра» (0:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў з’яўляцца ў асноўнай камандзе мінчан, пераважна выхадзіў на замену, але часам трапляў і ў стартавы склад, выступаў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух».
У лютым 2022 года стаў трэніравацца з наваполацкім «Нафтанам» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба, аднак не здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года пакінуў «Нафтан» і далучыўся да «Маладзечна», дзе стаў гуляць у аснове. Канец сезона 2022 прапусціў з-за службы ў арміі, у пачатку 2023 года вярнуўся ў каманду, аднак у маі 2023 года зноў адправіўся ва Узброеныя сілы.
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2019 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль Мінск 3 0 2019 дубль Мінск 9 0 2020 дубль Мінск 26 5 2021 Д1 Мінск 15 0 2022 (1) Д2 Нафтан 7 0 2022 (2) Д2 Маладзечна 10 1 2023 (1) Д2 Маладзечна 2 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна