Валерый Бачароў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскім «Дынама», у юнацкім узросце апынуўся ў складзе барысаўскага БАТЭ. У 2018 годзе пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. 29 жніўня 2020 года дэбютаваў асноўнай камандзе БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (5:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін.

У верасні 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы», дзе 18 верасня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на поле ўсе 90 хвілін матча супраць брэсцкага «Руха» (0:6). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У снежні 2020 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смалявічы».

У пачатку 2021 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску», але беспаспяхова. У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Слуцка». Стаў адным з асноўных ігракоў слуцкай каманды. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Слуцк».

У пачатку 2022 года пачаў рыхтавацца да новага сезона з асноўнай камандай БАТЭ. У сакавіку 2022 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі да канца 2023 года. У сезоне 2022 замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ, а на наступны сезон стаў капітанам каманды. У снежні 2023 года пакінуў БАТЭ.

У студзені 2024 года стаў іграком екацярынбургскага «Урала».

Міжнародная кар’ера 2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

3 чэрвеня 2022 года ўпершыню згуляў за нацыянальную зборную Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы Лігі нацый УЕФА супраць Славакіі (0:1) і быў заменены ў другім тайме.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2022 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2022 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2018 дубль БАТЭ 21 2 2019 дубль БАТЭ 12 1 2020 (1) дубль БАТЭ 15 1 2020 (2) Д1 Смалявічы 7 0 2021 Д1 Слуцк 24 1 2022 Д1 БАТЭ 27 1 2023 Д1 БАТЭ 27 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург