Павел Шчарбачэня (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік віцебскага «Макслайна».
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР горада Капыля, з 2013 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе з цягам часу замацаваўся ў аснове, прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка. У жніўні 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні», стаў асноўным брамнікам каманды. У пачатку 2017 года перайшоў у «Смаргонь» на трывалай аснове, спачатку выхадзіў у стартавым складзе, але пазней перастаў з’яўляцца на полі.
Сезон 2018 правёў у Другой лізе ў складзе «Маладзечна-ДЮСШ-4», а ў лютым 2019 года падпісаў кантракт з «Лідай». Пачынаў сезон рэзервовым брамнікам, аднак пазней замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года перайшоў у «Смаргонь», дзе стаў трывалым іграком асновы. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:3). У далейшым заставаўся асноўным брамнікам каманды, але не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу.
У лютым 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Смаргонь». Хутка стаў трэніравацца з петрыкаўскім «Шахцёрам» і падпісаў кантракт з клубам. Стаў асноўным брамнікам петрыкаўскай каманды. Пакінуў «Шахцёр» у студзені 2023 года.
У пачатку 2023 года трэніраваўся са «Слуцкам», а ў красавіку папоўніў склад «Кырана» з другога дывізіёна Казахстана. У студзені 2024 года стаў трэніравацца з віцебскім «Макслайнам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Шахцёр (Салігорск) 23 −14 2014 дубль Шахцёр (Салігорск) 12 −12 2015 дубль Шахцёр (Салігорск) 25 −19 2016 (1) дубль Шахцёр (Салігорск) 12 −5 2016 (2) Д2 Смаргонь 11 −12 2017 Д2 Смаргонь 7 −12 2018 Д3 Маладзечна-ДЮСШ-4 28 −64 2019 Д2 Ліда 15 −21 2020 Д2 Смаргонь 26 −25 2021 Д1 Смаргонь 19 −39 2022 Д2 Шахцёр (Петрыкаў) 23 −18 2023 Д2 Кыран 22 −36
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Кыран Шымкент Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн